vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

10.10.2019 14:17

80 просмотров

0 комментариев

Віцебскі аэрапорт зноў застаецца без лоўкостаў

Мадярская лаўкост-кампанія Wizzair з наступнай вясны пачне лётаць толькі па маршруце Мінск — Будапешт.

Міністр транспарту Рэспублікі Беларусь Аляксей Аўраменка пацвердзіў прыход лаўкост-кампаніі ў Беларусь.

“Гэта адзіны напрамак, пра які дамовіліся з кампаніяй Wizzair. Але наша мэта — развіццё абласных аэрапортаў, і мы паралельна прапрацоўваем з іншымі лаўкост-кампаніямі магчымасць лётаць у абласныя аэрапорты. Усё будзе залежаць ад таго, як будзе складвацца іх эканоміка. Яны самі прымаюць рашэнне аб адкрыцці таго ці іншага маршруту.” – распавёў міністар.

Аляксей Аўраменка сказаў, што перамовы Беларусь вядзе «з рознымі лаўкостамі».

Для эканомікі Віцебска і Віцебскага раёна прыход такіх малабюджэтных кампаній азначаў бы дадатковыя (і не малыя) сумы пералічэнняў у бюджэты горада і раёна. Дадатковыя працоўныя месцы, інфраструктура і сэрвісы, нарэшце, адкрыццё доўгачаканага бязвіза для Віцебска падчас “Славянскага базару” – усё гэта прыносіць развіццё ў эканоміку рэгіёна. І зацягванне і адтэрміноўка з прыходам такіх кампаній істотна адбіваецца на рэальных паказчыках развіцця эканомікі горада і вобласці.

Але прыход лоўкостаў азначае і капітуляцыю манаполіі “Белавіа” на ажыццяўленне вылетаў з краіны, што разбурае стратэгічны пасыл беларускага кіраўніцтва пра заботу аб дзяржаўных манаполіях. І гэта азначае, на думку некаторых дасведчаных эканамістаў, што ранейшая мадэль канчаткова не спрацоўвае і нас чакаюць хуткія змены.

А.Смаленскі

Последние новости