vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

04.12.2019 09:33

80 просмотров

0 комментариев

8 снежня пачнуць хадзіць новыя хуткасныя дызелі Віцебск — Мінск

Тры новыя міжрэгіянальныя лініі бізнес-класа звяжуць Мінск і Віцебск, на іх ставяць саставы вытворчасці польскага канцэрна Pesa.

Самы хуткі рэйс паміж Віцебскам і Мінскам будзе доўжыцца роўна 3 гадзіны, два іншых — 3 гадзіны 13 хвілін і 3 гадзіны 16 хвілін.

Падчас самых хуткіх рэйсаў 703Б / 704Б цягнік будзе ісці паміж Віцебскам і Мінскам без прыпынкаў. А на астатніх склад будзе спыняцца на станцыях Багушэўская, Орша-Цэнтральная, Талачын і Барысаў.

Курсіраваць цягнікі будуць тры разы на суткі ў абодвух напрамках.

№ 703Б / 704Б (праз Оршу)

Віцебск — 6.33 — Мінск — 9.33

Мінск — 15.15 — Віцебск — 18.16.

№ 711Б / 712Б (праз Оршу)

Віцебск — 19.08 — Мінск — 22.21

Мінск — 6.45 — Віцебск — 10.09

№ 713Б / 714Б (праз Оршу)

Віцебск — 15.57 — Мінск — 19.13.

Мінск — 19.52 — Віцебск — 23.08.

Новыя дызель-цягнікі складаюцца з шасці вагонаў, яны здольныя змясціць 290 пасажыраў. У іх маецца 272 месцы другога класа і 18 месцаў першага класа (у вагоне № 2).

Квіток на месца другога класа абыдзецца ў 13,86 рубля, на месцы першага класа — 19,2 рубля.

У вагонах будуць кандыцыянеры і інтэрнэт.

Последние новости