vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

04.12.2019 17:40

68 просмотров

0 комментариев

Беларусы менш сталі баяцца інфляцыі, але буйныя пакупкі адкладаюць «да лепшых часоў»

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў вынікі новага апытаньня аб інфляцыйных чаканьнях насельніцтва. Апытаньне было праведзена сярод 2000 чалавек, старэйшых за 18 гадоў, у лістападзе 2019 году.

  • 21,9% апытаных лічаць, што ў бліжэйшы год цэны будуць расьці хутчэй, чым цяпер (у жніўні так думалі 17,9% апытаных).
  • 14% апытаных, наабварот, разьлічваюць на запаволеньне інфляцыі (у жніўні так лічылі 13,7% апытаных).
  • 59,2% апытаных чакаюць, што цэны будуць расьці бягучымі тэмпамі.

У цэлым Нацбанк зафіксаваў зьніжэньне чаканага ўзроўню інфляцыі з 13,1% у жніўні да 11,9% у лістападзе.

Што тычыцца росту цэн у 2019 годзе,

  • 43% беларусаў лічаць, што цэны вырасьлі вельмі моцна (у жніўні так лічылі 48% апытаных),
  • 45,4% — што цэны вырасьлі ўмерана (у жніўні — 42,1% апытаных),
  • 9,7% — што вырасьлі нязначна (у жніўні — 8,9% апытаных).

Пры гэтым 61,6% апытаных перакананыя, што цяпер неспрыяльны час для буйных пакупак. 37,4% апытаных адзначылі, што ў іх не было буйных пакупак за апошнія 3 месяцы.

Найбольш папулярнымі «буйнымі выдаткамі» за апошнія тры месяцы былі выдаткі на лекаваньне (12,8% апытаных). Таксама беларусы траціліся на побытавую тэхніку (11,5%), кампутарную тэхніку, тэлефоны, пляншэты (10,6%), іншыя выдаткі (10,6%), адпачынак (10%), адукацыю (8,5%), рамонт і набыцьцё аўтамабіляў і нерухомасьці (па 7,4%).

Паводле Міністэрства фінансаў Беларусі, у першым паўгодзьдзі інфляцыя чакалася на ўзроўні 3,5%, але выйшла нават менш — 2,9% па выніках паўгодзьдзя. На ўвесь 2019 год Лукашэнка ставіў задачу ўтрымаць індэкс спажывецкіх цэнаў у межах 5%.

З канца 2018 году да верасьня цэны вырасьлі на 3,4%.

https://www.svaboda.org/a/30307011.html

Последние новости