vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

26.03.2020 11:14

61 просмотр

0 комментариев

Абанэнтам А1 праз пандэмію каранавірусу далі бясплатны безьлімітны інтэрнэт

Тэлекамунікацыйная кампанія А1 вырашыла падтрымаць абанэнтаў у сувязі з распаўсюдам каранавінусу ў Беларусі.

Ад 26 сакавіка да канца лета апэратар сотавай сувязі дасьць ім бясплатны безьлімітны доступ у інтэрнэт.

Доступ даюць на хуткасьці 512 кбіт/с — гэтага хопіць для чытаньня навінаў і прагляду фота, але наўрад ці для камфортнага прагляду відэа (хіба што ў якасьці 240p) або онлайн-гульняў.

Атрымаць гэтую паслугу могуць абанэнты з тарыфамі лінейкі «Камфорт» (у тым ліку архіўнымі), а таксама тарыфу «Стартавы». Каб падключыць бясплатны «анлім», трэба набраць USSD-код *135*7*1*2*1*1# і націснуць кнопку выкліку (для «Стартавага» і архіўных тарыфаў «Камфорт» код *135*7*4*1#). Таксама паслуга падключаецца праз мабільную праграму «Мой А1».

На іншых тарыфах таксама даюць бонусы — ад 200 Мб трафіку да «анліму» пры ўмове пераходу на актуальныя тарыфы.

Акрамя «анліму» на мабільны інтэрнэт абанэнтам (акрамя тарыфу «Стартавы») таксама даюць бясплатны доступ да відэасэрвісу VOKA — усёй бібліятэкі фільмаў і сэрыялаў, а таксама 30 папулярных тэлеканалаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Купалаўскі тэатар бясплатна пакажа «Паўлінку» ў жывым інтэрнэт-эфіры

Раней A1 зрабіў бясплатнымі тэлефанаваньні на «гарачыя лініі» Мінздароўя і тэлефанаваньні ў роўмінгу на «гарачыя лініі» амбасадаў і дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі. Такі ж крок зрабіў Life:), таксама бясплатныя тэлефанаваньні ў роўмінгу на нумары амбасадаў даў МТС.

https://www.svaboda.org/a/30510259.html

Последние новости