vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

24.05.2020 09:47

265 просмотров

0 комментариев

Беларусам і ўкраінцам спрасцілі каранцін для сезоннай працы ў Польшчы

Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы абвясціла пра новыя правілы, якія палягчаюць фермерам пошук новых працаўнікоў, паведамляе Радыё Польшча.

Міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі заявіў, што замежнікі, якія прыязджаюць на польскія фермы з краін, якія мяжуюць з Польшчай на Усходзе, змогуць працаваць адразу пасля прыбыцця. У іншых галінах гэтага няма.

HАВIНЫ

Хто збярэ спаржу ды вінаград? На фермах Еўразвязу дэфіцыт замежных працаўнікоў

2020.04.25 22:56

Паводле міністра, што для аграрных працаўнікоў распрацавалі адмысловыя санітарныя працэдуры. Гэтак, для сезонных працаўнікоў прадугледзяць асобныя ўваходы, санітарныя вузлы, зменшаць кантакты з іншымі людзьмі, а іх саміх падзеляць на меншыя групы, якія ў выпадку захворвання будзе прасцей шпіталізаваць.

Нядаўна прыбылыя работнікі таксама пройдуць праверку на каронавірус за кошт фермераў.

Міністр таксама заклікаў палякаў, якія цяпер не працуюць, разгледзець магчымасць сезоннай працы ў аграрным сектары.

HАВIНЫ

Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі аднаўляюць працу

2020.05.02 15:55

МГ belsat.eu

https://belsat.eu/news/belarusam-i-ukraintsam-sprastsili-karantsin-dlya-sezonnaj-pratsy-u-polshchy/

Последние новости