vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

15.07.2020 12:46

156 просмотров

0 комментариев

Беларусы здымаюць уклады. Разьбіраемся, як гэта зьвязана са справай «Белгазпрамбанку»

5 мільярдаў 32 мільёны рублёў — такая сума ляжыць на дэпазытах фізычных асобаў у банках Беларусі. У параўнаньні з пачаткам красавіка сума зьменшыліся на 71 мільён рублёў. Разьбярэмся, што адбываецца.

З красавіка па травень дэпазыты фізычных асобаў у рублях зьменшыліся на 80 мільёнаў рублёў, гэта вынікае са статыстыкі Нацбанку. У чэрвені дэпазыты вырасьлі на 14 мільёнаў, а ў ліпені зноў зьнізіліся на 5 мільёнаў. Пры гэтым да сакавіка рублёвыя дэпазыты фізычных асобаў расьлі цягам 17 месяцаў. Дэпазыты фізычных асобаў у замежнай валюце зьмяншаюцца яшчэ хутчэй: мінус 297 мільёнаў з красавіка па ліпень.

Гэта значыць, беларусы пачалі здымаць свае банкаўскія ўклады.

Чаму беларусы здымаюць уклады

Зьняцьце ўкладаў старшы фінансавы аналітык «Альпары Эўразія» Вадзім Іосуб зьвязвае найперш са скачком рубля ў сакавіку. Тады даляр стаў каштаваць 2,65 рубля, але пасьля апусьціўся да 2,4 рубля.

Вадзім Іосуб, архіўнае фота

«Гэтая тэндэнцыя ўзьнікла ў сакавіку, калі пачалася пандэмія, крызіс у сьвеце, зьявіліся панічныя настроі на валютным рынку. Тады ж пачалося чаканьне крызісу ў эканоміцы, таму ўкладчыкі сталі забіраць свае ўклады», — кажа Вадзім Іосуб.

Але далей на ўклады паўплывала крымінальная справа супраць «Белгазпрамбанку», калі ягоных кіраўнікоў арыштавалі, а ў прыватны банк дзяржава прызначыла сваю адміністрацыю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Тэлевізар у камэры Бабарыкі барахліў, калі АНТ паказвала «расьсьледаваньне» пра «справу Белгазпрамбанку»

«Гэтая сытуацыя ўскладнілася сытуацыяй зь „Белгазпрамбанкам“. Найперш уклады пачалі забіраць з гэтага банку, але людзі паглядзелі на праблемы з карткамі, на праблемы з дэпазытарнымі ячэйкамі, і ў іх пагоршылася стаўленьне да гэтай сыстэмы, таму гэта адбілася на ўсёй банкаўскай сыстэме», — падсумоўвае Вадзім Іосуб.

Сродкі кліентаў у «Белгазпрамбанку» толькі за другі квартал гэтага году скараціліся на 1 мільярд рублёў. Апэратыўна атрымаць камэнтар аб адтоку ўкладаў у «Белгазпрамбанку» Свабодзе не ўдалося.

Чым пагражае зьняцьце ўкладаў

Зьняцьце ўкладаў грамадзянамі можа прывесьці да крызісу банкаўскай сыстэмы. Але паступовае зьняцьце, як адбываецца цяпер, да гэтага не прывядзе, мяркуе Вадзім Іосуб.

«Паступовае скарачэньне ўкладаў нічым не пагражае. Для банкаўскай сыстэмы страшны набег укладчыкаў. Калі ў адзін момант 20% укладчыкаў вырашаць забраць свае грошы. Але ў банка ёсьць грошы фізычных асобаў і грошы юрыдычных асобаў. Жаданьне выняць 20% ад гэтай сумы — гэта крах любога банку. Пакуль скарачэньне не прыняло пагрозьлівых маштабаў. Скарачэньне ўкладаў азначае меншую магчымасьць банкаў крэдытаваць эканоміку. Калі адток укладаў будзе павольны — гэта не пагроза для банка і для эканомікі», — гаворыць Вадзім Іосуб.

У Нацбанку ж адток дэпазытаў у першым квартале гэтага году зьвязваюць з «ростам дэвальвацыйных і інфляцыйных чаканьняў».

МА, https://www.svaboda.org/a/30727351.html

Последние новости