vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

19.11.2020 15:37

118 просмотров

0 комментариев

Тэмпература не менш за 18 градусаў: зацверджаны крытэрыі якасці паслуг ЖКГ

Крытэрыі якасці жыллёва-камунальных паслуг вызначаны ў Беларусі. Адпаведная пастанова ўрада апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелТА.

Для тэхнічнага і санітарнага абслугоўвання крытэрыем якасці з'яўляецца бесперабойнае функцыянаванне інжынерных сістэм, спраўнасць канструктыўных элементаў будынкаў, своечасовае ўстараненне няспраўнасцей, а таксама адсутнасць прэтэнзій ад спажыўцоў. Што датычыцца капітальнага рамонту, то крытэрыямі яго якасці названы захаванне этапаў планавання і арганізацыі капрамонту, тэрмінаў і графікаў работ, адсутнасць прэтэнзій спажыўцоў.

Для тэхнічнага абслугоўвання ліфтаў крытэрыямі з'яўляюцца бесперабойная і бяспечная работа, вызваленне пасажыраў з кабіны ліфта на працягу 15 хвілін з моманту паступлення выкліку пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі.

Цвёрдыя камунальныя адходы, згодна з зацверджанымі крытэрыямі, павінны вывозіцца ў адпаведнасці з перыядычнасцю, устаноўленай схемай. Другасныя матэрыяльныя рэсурсы павінны перапрацоўвацца па існуючых тэхналогіях.

Крытэрый якаснага абслугоўвання запорна-перагаворных устройстваў і сістэм відэанагляду — іх бесперабойная работа, а для відэанагляду яшчэ і магчымасць захоўвання даных у сістэме не менш за 72 гадзіны.

Для водазабеспячэння вызначаны нормы забеспячэння вадой не менш за 140 л у суткі на чалавека, у тым ліку 70 л у суткі гарачай вады. Тэмпература гарачай вады павінна быць не меншай за +50 градусаў, але не большай за +75. Акрамя таго, якасць пітной вады павінна адпавядаць санітарным правілам і нормам.

Што датычыцца водаадвядзення, то крытэрый яго якасці — кругласутачны і пастаянны прыём сцёкавых вод у цэнтралізаваную сістэму каналізацыі. Перапынкі могуць быць не большымі за 24 гадзіны пры ліквідацыі аварый.

Тэмпература паветра ў жылых памяшканнях павінна быць не меншай за +18 градусаў, але не большай за +24. Для газазабеспячэння крытэрыем вызначана бесперабойная падача газу, а для электразабеспячэння — бесперабойная падача напружання 230/240 В у межах нормы адхілення плюс/мінус 10 працэнтаў ад напружання 230/400 В.
https://nashaniva.by/?c=ar&i=262629

Последние новости