vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

11.01.2021 18:48

342 просмотра

0 комментариев

Міністар энэргетыкі Літвы абвінаваціў Латвію ў куплі энэргіі з Астравецкай АЭС

Літва падрыхтуе плян поўнай блякады электраэнэргіі зь Беларускай АЭС, заявіў міністар энэргетыкі краіны Дайнюс Крэйвіс. Ранейшыя дамоўленасьці краінаў Балтыі парушае Латвія, адзначыў чыноўнік.

Паводле слоў міністра, Латвія па-ранейшаму гандлюе беларускай электраэнэргіяй, якая паступае і ў Літву, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на BNS. Дайнюс Крэйвіс чакае, што плян будзе гатовы ў канцы студзеня — пачатку лютага. Ён мае прайсьці ўзгадненьні ў профільных ведамствах.

Паводле словаў міністра, прыняты ў Літве закон супраць электраэнэргіі з Астравецкай АЭС не рэалізуецца.

«Дзяржаўная служба рэгуляваньня энэргетыкі зусім ясна заявіла: электраэнэргія, якая сёньня паступае ў Літву, закупляецца ў Беларусі, а потым на Рыскай біржы. І парушае закон. [...] Факт застаецца фактам: латышы гандлююць беларускай электраэнэргіяй».

Ад 1 студзеня Літва старшынюе ў Балтыйскай радзе міністраў, таму Крэйвіс спадзяецца, што пытаньне байкоту БелАЭС будзе адным з цэнтральных у яго парадку.

Новы ўрад Літвы, які сфармавалі ў сьнежні 2020 году, жадае паскорыць рэалізацыю праекту сынхранізацыі энэргасетак з сеткамі мацерыковай Эўропы і блякаваць пападаньне электраэнэргіі зь БелАЭС.

Урад сьцьвярджае, што БелАЭС не павінна дзейнічаць, бо яна небясьпечная, а Літва ня будзе купляць электраэнэргію ў Беларусі. «Абсалютная блякада БелАЭС і дасягненьне яе ў маштабе Эўразьвязу» пазначаныя сярод мэтаў праграмы.

Літва ў лістападзе адмовілася зацьвярджаць мэтодыку гандлю электраэнэргіяй краінаў Балтыі з трэцімі краінамі, якую мелі выкарыстоўваць пасьля запуску Беларускай АЭС. У Вільні ня бачаць, каб новая мэтодыка замінала гандлю беларускай энэргіяй, і такі гандаль па-ранейшаму можа праводзіцца з выкарыстаньнем энэргаінфраструктуры Літвы.

Літва 3 лістапада 2020 года, пасьля запуску БелАЭС, спыніла гандаль электраэнэргіяй зь Беларусьсю. Пры гэтым Латвія 5 лістапада пачала гандляваць электраэнэргіяй з Расеяй, што Вільня палічыла парушэньнем трохбаковага пагадненьня паміж краінамі Балтыі.

У рамках байкоту электраэнэргіі з БелАЭС тры краіны Балтыі дамовіліся прыняць новую мэтодыку гандлю з трэцімі краінамі, згодна з якой пастаўкі будуць рабіць праз перамычку мяжы Латвіі і Расеі, тады як да 3 лістапада яны ажыцьцяўляліся праз перамычку Беларусь-Літва. Пры гэтым літоўскі бок лічыць, што новая мэтодыка мае ўступіць у сілу пасьля зацьвярджэньня рэгулятарамі ўсіх трох краінаў, а да таго будзе актыўнай мэтодыка 2018 году, згодна зь якой краіны павінны спыніць гандаль электраэнэргіяй з Расеяй (за выключэньнем Калінінградзкай вобласьці) і Беларусьсю.

РС

Последние новости