vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

28.07.2021 16:44

274 просмотра

0 комментариев

«Зьнешні эканамічны цуд». Дарадца Ціханоўскай тлумачыць, што трымае беларускую эканоміку на плаве

Больш за тыдзень у складзе дэлегацыі Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША знаходзіцца і яе дарадца ў пытаньнях эканамічных рэформаў Алесь Аляхновіч.

У інтэрвію «Свабодзе» ён расказаў пра эканамічную стратэгію каманды Ціханоўскай падчас амэрыканскіх сустрэчаў і стан беларускай эканомікі.

Алесь Аляхновіч — вучань аўтара польскіх рэформаў Лешэка Бальцэровіча, вучыўся ў Лёнданскай школе эканомікі, працаваў у адной з найбуйнейшых кансалтынагавых кампаніяў сьвету Ernst&Young.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чаго дамаглася Ціханоўская ў ЗША? Адказвае яе прадстаўнік у міжнародных справах

Чатыры эканамічныя прынцыпы каманды Ціханоўскай

  • «Мы заклікаем да максымальнага эканамічнага ціску на рэжым Беларусі. А менавіта на дзяржаўны сэктар і тых протаалігархаў, якіх падтрымлівае сям’я Лукашэнкі і яны залежаць ад яе».
  • «Мы заўсёды заклікаем да падтрымкі прыватнага бізнэсу, да спрашчэньня гандлёвых абмежаваньняў для прыватнага сэктару. Гэта можа быць увядзеньне Эўразьвязам у аднабаковым парадку зоны свабоднага гандлю
    паслугамі зь Беларусі. Мы распрацавалі такую ідэю, неўзабаве яе апублікуем і будзем прасоўваць у размовах з эўрапейскімі дыпляматамі. Іншы прыклад — гэта стварэньне ў Польшчы, Украіне і краінах Балтыі беларускіх бізнэс-асацыяцыяў. Каб людзі, якія пацярпелі ў Беларусі, маглі выехаць у краіны-суседкі і там даволі лёгка адкрылі бізнэс, каб былі моўныя курсы, хуткія дазволы, хуткая перавозка працаўнікоў і рэчаў зь Беларусі. Магчыма, каб мелі нейкую грантавую падтрымку або гарантыйны фонд, каб, ня маючы крэдытнай гісторыі ў краінах ЭЗ, таксама маглі ўзяць крэдыт у банку».
  • «Мы заклікаем падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць фінансавым і нефінансавым чынам. Падтрымліваць страйкамы, незалежныя прафсаюзы, людзей, якія пацярпелі фізычна, журналістаў, блогераў, тых, хто бароніць правы беларусаў, адвакатаў, мэдыкаў. Адзін з вынікаў, часткова дасягнуты да нашай паездкі, — гэта павелічэньне ўтрая дапамогі для беларускай грамадзянскай супольнасьці ад Амэрыканскага агенцтва разьвіцьця USAID, з $10 мільёнаў да 30. Гэта адбудзецца ў наступным фінансавым годзе, які пачнецца сёлета ў кастрычніку».
  • «І апошні пункт праграмы нашай паездкі — гэта стварэньне амэрыканскага пляну эканамічнай падтрымкі для дэмакратычнай Беларусі, накшталт ужо абвешчанага Эўразьвязам».

«У жніўні чакаем новых эканамічных санкцыяў»

  • «Амаль у кожнай размове ў ЗША мы падымалі тэму эканамічнага ціску. Рыхтавалі запіскі, матэрыялы, прадстаўлялі сваю пазыцыю. Гэта вельмі важна, бо ўпершыню за 28 гадоў найвышэйшае кіраўніцтва Беларусі наведала ЗША. Апошні раз такое было ў 1993 годзе, у часы Шушкевіча. Многія амэрыканскія чыноўнікі ўпершыню пабачылі такую дэлегацыю зь Беларусі, маглі паслухаць і зразумець, якая нашая пазыцыя. Мы бачылі сапраўдную зацікаўленасьць з амэрыканскага боку, бачылі, што пасьля нашых размоваў яны мянялі свой пункт гледжаньня».
  • «Тое, што мы ў жніўні чакаем новых эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнку, будзе заслугаю гэтай паездкі. І гэта будзе хутчэй, і ў больш паглыбленым аб’ёме. У жніўні спаўняецца год ад выбараў, мы спадзяемся, што да гэтай даты або блізка да яе гэтыя эканамічныя захады з боку ЗША будуць абвешчаныя».

«Іншага мэханізму абароны ад рэпрэсіяў, акрамя санкцыяў, у беларусаў няма»

  • «Эканамічныя санкцыі павінны прывесьці да зьмены палітыкі рэжыму. Калі рэжым парушае правы чалавека, чыніць большы ціск на грамадзтва, то адпаведна і міжнародная супольнасьць павінна рабіць большы ціск, каб спыніць гэта. У беларусаў няма ўнутры краіны парамілітарных груповак, якія маглі б бараніць сябе. У Беларусі ўсё падкантрольна рэжыму і „не да законаў“. Мы ня можам бараніць сябе нават мірным шляхам. У адвакатаў забіраюць ліцэнзіі, людзей у турмах трымаюць у жывёльных умовах. Эканамічны ціск — гэта легальны мэханізм, якім мы можам супрацьдзейнічаць гэтым рэпрэсіям. Іншага мэханізму ў нас, беларусаў, няма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Быў прэцэдэнт з Вэнэсуэлай». Як Офіс Ціханоўскай хоча замарозіць 950 мільёнаў эўра для Беларусі ад МВФ

«Беларусь адна з найбяднейшых краінаў Эўропы і бяз сакнцыяў»

  • «Раней амаль ня было эканамічных санкцыяў супраць беларускай эканомікі. Нягледзячы на гэта, цягам 27 гадоў Лукашэнка давёў краіну да таго, што Беларусь сёньня адна з найбяднейшых краінаў у Эўропе. У нас самыя нізкія мінімальныя і сярэднія заробкі ў Эўропе, адны з самых нізкіх пэнсіяў. Праблемы ў эканоміцы Беларусі не зьвязаныя з эканамічнымі санкцыямі, яны пачаліся задоўга да выбараў. Мы страцілі дзесяцігодзьдзе. З 2012 году беларуская эканоміка не разьвіваецца».

«Эканамічны ціск не адкіне Беларусь у бок Расеі, а прымусіць Расею падлічыць страты»

  • «Ідэя эканамічнага ціску — у тым, каб зрабіць Лукашэнку для Расеі нагэтулькі таксычным, каб ад яго адмовіліся ўсе міжнародныя партнэры. Заўважце: Кітай ужо не гатовы вылучаць новыя крэдыты для Беларусі. Для Кітаю інвэстыцыя ў беларуска-кітайскі індустрыяльны парк «Вялікі камень» ужо робіцца бессэнсоўнай. Бо пра якія інвэстыцыі і капітал можна казаць у варунках сёньняшняга эканамічнага крызісу? Беларусь абяцала Кітаю, што ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Гэта давала б больш правоў замежным фірмам, якія пачыналі б сваю дзейнасьць у тым кітайска-беларускім парку. Але гэтага ўжо ня будзе пры рэжыме Лукашэнкі. Таму Кітай не задаволены такой палітыкай. Калі Лукашэнка заяўляе, што перакрые транзыт у Эўропу, то для Кітаю ізноў жа гэта вельмі чульлівая і ўразьлівая тэма».
  • «Улады Казахстану таксама заявілі, што дыпляматычны канфлікт паміж Беларусьсю і ЭЗ — гэта двухбаковае пытаньне, яны як краіна-ўдзельніца Эўразійскага эканамічнага саюзу ня будуць умешвацца ў гэтыя справы».
  • «Лукашэнка лятаў у Азэрбайджан на сустрэчу з Аліевым, вярнуўся без аніякай эканамічнай і фінансавай падтрымкі».
  • «Адзіная краіна, якая ўсё яшчэ падтрымлівае Лукашэнку, — гэта Расея. Эканамічны ціск не прывядзе да таго, што Беларусь будзе бліжэйшай да Расеі. Наадварот, ён прывядзе да таго, што апошні хаўрусьнік Лукашэнкі ўрэшце рэшт падлічыць страты ад такой падтрымкі Беларусі і ўрэшце зразумее, што Лукашэнка — ня той партнэр, за якога трэба трымацца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Амбасадар Эўразьвязу расказаў, пры якіх умовах санкцыі супраць Лукашэнкі ўзмоцняцца, а пры якіх — аслабнуць

«Зьнешні эканамічны цуд». Што трымае беларускую эканоміку на плаве

  • «Пасьля выбараў быў спадзеў, што нэгатыўныя трэнды вельмі хутка прывядуць да эканамічных праблемаў. Але тое, што трымае зараз беларускую эканоміку, стабілізавала і курс валюты, і аб’ём золатавалютных рэзэрваў, — гэта вонкавы попыт на беларускія тавары. Эканамісты называюць гэта „зьнешнім эканамічным цудам“».
  • «Попыт унутры Беларусі скарачаецца, інвэстыцыі за год скараціліся на 10%. Спажывецтва хатніх гаспадарак таксама скарацілася. У бюджэце няма лішніх грошай, каб падтрымліваць эканоміку. Выцягвае беларускую эканоміку нечуваны ўздым міжнароднай эканомікі. У сьвеце, пасьля таго як зьнялі локдаўн, вырасьлі цэны на ўсе прадукты, зьвязаныя з сыравінай, а гэта тое, што Беларусь пастаўляе. На пэўныя тавары цэны вырасьлі на 40-50%. Нават калі Беларусь пастаўляе такія ж аб’ёмы, як летась, іх кошт значна павялічыўся».
  • «За першае паўгодзьдзе аб’ём тавараў і паслугаў вырас на 30%. Гэта вялікая дынаміка, але яна ўжо запавольваецца. Але ў гэтым заслуга не рэжыму, а вонкавых абставінаў. А яны будуць пагаршацца, бо ЭЗ увёў сэктаральныя санкцыі. Там ёсьць адтэрмінаваньне: кантракты, падпісаныя да ўвядзеньня санкцыяў, дзейнічаюць. Санкцыі ня тычацца сырой нафты, калійнага сэктару. Але гэта ўсё — працэс, гэты эканамічны ціск таксама будзе скарачаць магчымасьці рэжыму стабілізаваць эканоміку».
  • Дзьмітры Гурневіч, РС

Последние новости