09.01.2016
Общество
1210 просмотров
Віцебскі раённы выканаўчы камітэт, разгледзеўшы калектыўны зварот мясцовых актывістаў КХП-БНФ, паведаміў, што раскопкі, якія праводзіліся ў кастрычніку — лістападзе 2015 году ў лясным масіве каля вёскі Хайсы сіламі 52-га асобнага спэцыялізаванага пошукавага батальёну, не далі адназначнага адказу на пытаньне пра тое, хто, калі і пры якіх акалічнасьцях быў расстраляны і таемна пахаваны ў лесе.