«Гэта бяда, гэта бязладдзе». Мітрапаліт Павел — аб продажы святой вады ў Віцебску
Нагадаем, 19 студзеня каля многіх віцебскіх храмаў прадавалі святую ваду па кошце ад 10 да 20 тысяч рублёў за
У Дараваную Нядзелю кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы даў інтэрв’ю каналу СТВ, у якім выступіў з вымовай падобнага гандлю: «Па-першае, я зрабіў заўвагу правячаму біскупу (Арцыбіскупу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю — TUT.BY), што гэта нельга рабіць, ваду не да твару прадаваць святую. Калі хто-небудзь хоча ахвяраваць, калі ласка, няхай ахвяруе. Вы дайце людзям магчымасць узяць у прыгожых бутэлечках ваду. Можа быць, не стаяць у чарзе, не наліваць, хоць і ў гэтым ёсць нейкі [сэнс] … »
Мітрапаліт Павел таксама распавёў пра тое, як царква, на яго погляд, можа зарабляць. Напрыклад, будаваць прыбытковыя дома пры храмах, як гэта робяць праваслащныя грэкі.
TUT.BY
Фота: Ігар Мацвееў