Свята «Провады зімы» адбудзецца ў Должы Віцебскага раёна

0

У праграме спартыўныя праборніцтвы і народныя гулянні. Можна паўдзельнічаць у раённым турніры па падлёдным лове рыбы, лыжных гонках, перацягванні каната, падняцці гіраў, пакідаць дроцікі дартс, паспрачацца ў армрэстлінгу і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

З 12 гадзінаў паўдзельнічаць у тэатралізаваным прадстаўленні “Фіеста вакол бліновага цеста”, паслухаць канцэртную праграму, паспрабаваць свежых бліноў ад розных гаспадароў, набыць сувеніры і паўдзельнічаць у святочнай латарэі. І, зразумела, быць сведкам спалення пудзіла зімы.

С.Смаленскій

Leave A Reply

Your email address will not be published.