У школах і садках Мінска масава адкрываюцца беларускамоўныя класы

0

«Плануецца адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 56, 96, 128, 151, 179, 199. У 179-й яшчэ і пяты клас. Таксама мяркуецца стварыць беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках № 100, 205, 332, 384, 399», — паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна Ірына Чарняўская.

У цяперашні час навучанне дзяцей на беларускай мове ў Фрунзенскім раёне вядзецца толькі ў гімназіі № 4, яслях-садку № 534 і ў адной групе ў дзіцячым садзе № 565.

Такім чынам, у Фрунзенскім раёне будзе сем садкоў з беларускай мовай замест двух ранейшых, а замест адной гімназіі — сем школ і гімназій. Усяго ж у раёне 45 школ і гімназій, а таксама 70 садкоў.

* * *

Што датычыцца іншых раёнаў, прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі, спорта і турызма адміністрацый Маскоўскага, Першамайскага, Савецкага, Цантральнага і Ленінскага раёнаў Мінска адказалі «Нашай Ніве», што на дадзены момант канкрэтнай інфармацыі наконт новых беларускамоўных класаў і груп у іх школах і дзіцячых садках няма, бо фінальная камплектаванне навучэнцаў адбудзецца толькі ў канцы красавіка.
http://nn.by/?c=ar&i=185441

Leave A Reply

Your email address will not be published.