Свята «Дзень вёскі» адбудзецца 17 жніўня ў вёсцы Прысушына Задуброўскага сельсавета
А таксама развіццё новых форм арганізацыі вольнага часу для жыхароў вёскі, стварэнне ўмоў для паляпшэння выхаваўчай і культурна-масавай работы па фарміраванні ў насельніцтва пачуцця гонару за свой раён, павагі да яго гісторыі, традыцый, побыту і ўкладу жыцця.
Для падрыхтоўкі мерапрыемства створаны арганізацыйны камітэт. Задуброўскаму сельскаму выканкаму сумесна з УП ЖКГ «Вітрайкамгас», філіялам ДРБУ № 144, «Паўдзеткі» ААТ «Малако» г. Віцебск даручана забяспечыць навядзенне парадку на тэрыторыі сельсавета.
Да свята плануецца добраўпарадкаваць не толькі віноўніцу ўрачыстасці, але і іншыя населеныя пункты Віцебскага раёна: Віцьба, Бабінічы, Светлы, Бялынавічы, Паўдзеткі.