Брытанскія навукоўцы назвалі сыр мацарэла найлепшым прадуктам для людзей з падвышаным ціскам

0

Эксперты адзначаюць, што малочныя прадукты карысныя, бо багатыя кальцыем, аднак у многіх з іх — павышанае утрыманне тлушчу, а некаторыя сыры ўтрымліваюць занадта солі. Па словах дыетолагаў, сыр мацарэла лічыцца адным з лепшых варыянтаў, бо ў ім солі і тлушчу мала.

Гіпертонікам варта ўключыць у рацыён і іншыя гатункі белага сыру, такія, як фета і казіны сыр. Акрамя таго, зніжае артэрыяльны ціск нятлусты тварог.

Раней дыетолагі назвалі сыр з цвіллю самым небяспечным.

Адзначалася, што ў такіх сырах, як ракфор, дарблю, гарганзола, камамбер і бры, утрымліваюцца таксічныя рэчывы, якія могуць справакаваць развіццё інфекцыйнага захворвання — лістарыёзу. Сыр з цвіллю не варта ўжываць дзецям, цяжарным жанчынам і тым, якія кормяць грудзямі, а таксама людзям з захворваннямі сістэмы стрававання, заявілі эксперты.
https://nn.by/?c=ar&i=235706

Leave A Reply

Your email address will not be published.