Тысячы беларусаў сабраліся ў Вільні на пахаванне Каліноўскага ВІДЭААНЛАЙН, ФОТЫ

0

14:48

Скрыншот відэа Радыё Свабода

Зараз распачнецца ўрачыстае шэсце на могілкі Росы. Усяго 3 км. Выстройваецца калона. Людзі скандуюць: «Жыве Беларусь!».

14:37

Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка выступае па-беларуску. Знакава, што паролем пастаўнцаў Каліноўскага было: «Каго любіш? Люблю Беларусь». Асоба Каліноўскага назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі, а яго памяць увекачана ў назвах вуліц, мастацкіх творах.

«Упэўнены, што капліца на Росах будзе месцам, куды будуць прыходзіць усе супольна: беларусы, літоўцы, палякі, украінцы, латышы», — кажа Петрышэнка

А вось яго словы пра тое, каб не выкарыстоўваць асобу Каліноўскага ў палітычных мэтах, прысутныя сустрэлі словамі «Ганьба».

Петрышэнка таксама дадаў, што беларускія ўлады прыклалі шмат высілкаў, каб ідэнтыфікаваць парэшткі ў Свіслачы, а таксама для супрацоўніцтва з літоўцамі.

14:12

Выступае прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Сімвалічна, што гара Гедыміна адкрыла магілы паўстанцаў.

Затым выступіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. «Мы ніколі не забывалі на памяць пра паўстанцаў», — кажа ён.

14:10

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў Каліноўскага героем Беларусі. Яго вітаюць словамі «Жыве Беларусь»

14:04

Імша заканчваецца. Хутка пачнецца ўрачыстае шэсце.

13:49

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч чытае частку малітвы па-беларуску

13:35

«Вельмі важная гістарычная падзея. Хто ведае, ці будуць яшчэ такія знаходкі ў нас? Таму і прыехала», кажа адна з беларускіх суддзяў. Просіць не называць яе імя

13:32

90% сцягоў на пахаванні — беларускія

13:30

На развітанні ёсць неафіцыйная група беларускіх сілавікоў. Яны трымаюць беларускую нацыянальную сімволіку.

13:12

У саборы пачалася імша.

13:05

Каталіцкія іерархі вітаюць удзельнікаў мерапрыемства. Ад Беларусі дэлегацыю каталіцкага касцёла ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

13:01

12.50

У саборы пачынаецца святая імша. Прысутнічаюць таксама былыя кіраўнікі Літвы.

12.40

Да сабора прыбылі прэзідэнты Польшчы і Літвы з жонкамі

 

12.20

Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка.

 

11:57

Былы галоўны рэдактар газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч

11:57

Мікола Статкевіч

11:39

11:39

11:37

Уладзімір Някляеў

11:36

Прыехала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, яна запрошана на ўрачыстасці афіцыйнымі ўладамі Літвы.

11:28

Засталіся адныя беларускія бел-чырвона-белыя сцягі. Адзін ці два польскія, і тое адзін, які прывезлі палякі з беларускай Ліды.

11:23

Хутка пачнецца ўрачыстая імша з удзелам кіраўнікоў Літвы і Польшчы.

11:06

11:06

Журналіст Радыё Свабода Ігар Карней

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч

10:55

10:49

Палітык Юрась Беленькі

10:29

Няспынны людскі паток, скрыншот відэа Радыё Свабода

10:27

Сярод СМІ таксама абсалютна пераважаюць беларускія.

10:27

Слёзы мастака Аляксея Марачкіна, скрыншот відэа Радыё Свабода

10:26

Жанчына ўкленчыла перад трунамі і моліцца, скрыншот відэа Радыё Свабода

10:23

Скрыншот відэа Радыё Свабода

10:19

Людзі ўваходзяць праз цэнтральныя дзверы ў сабор, абыходзяць труны і выходзяць з адваротнага боку сабора. Людскі паток не змяншаецца. Але, зноў-такі, вонкава пераважаюць беларусы.

10:17

На відэа ў саборы — палітык Рыгор Кастусёў, паэт Уладзімір Някляеў, пісьменнік Уладзімір Арлоў, журналіст Максім Клімковіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, журналісты Алесь Баразенка і Ірына Козлік.

Вонкава бел-чырвона-белых сцягоў працэнтаў 80. Літоўскія толькі афіцыйныя (пераважна ў людзей у вайсковай форме), польскіх амаль няма.

10:13

Скрыншот відэа Радыё Свабода

10:07

Людзі масава ідуць у сабор, каб развітацца.

10:03

10:01

Зараз будзе адкрыты доступ у сабор для развітання.

Скрыншот відэа Радыё Свабода

Скрыншот відэа Радыё Свабода

9:52

Трэба таксама ўлічваць, што яшчэ сотні беларусаў дабіраюцца да Вільні цягнікамі, аўтобусамі, машынамі. Стаяць на мяжы. Частка прыехала ўчора.

Сёння ў Вільні, як і ў Мінску, вельмі халодна.

9:46

У саборы іграе арган, звіняць званы. Іх ставяць каля алтара.

Нясуць труны з парэшткамі паўстанцаў. Іх заносяць у сабор, дзе пройдзе развітанне.

9:43

Вельмі шмат людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі (некалькі дзясяткаў, калі не сотня), што сцякаюцца да Катэдральнага сабора.

Каліноўскі быў публічна павешаны 22 сакавіка 1864 года на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні на загад расійскіх уладаў. Смерцю былі пакараныя два дзясяткі паўстанцаў. Іх пахавалі на гары Гедыміна, а магілы зраўнялі з зямлёй.

Падчас раскопак у 2017 годзе парэшткі былі выяўлены і ідэнтыфікаваны. Літоўскія ўлады вырашылі ўрачыста перапахаваць паўстанцаў на могілках Росы.

Чытайце: Як расійскія салдаты пахавалі Кастуся Каліноўскага — рукі звязаныя за спінай, цела засыпанае вапнай

Цырымонію наведаюць сотні альбо нават тысячы беларусаў. Афіцыйную дэлегацыю прадстаўляе віцэ-прэм’ер Ігар Петрушэнка.

Праграма развітання

9.30 (Тут і далей указваецца беларускі час, у Літве на гадзіну меней) — Вынас трунаў з унутранага двара Палаца кіраўнікоў Вялікага княства Літоўскага.

9.40 — Унясенне трунаў у Кафедральны сабор-базіліку Св. Станіслава і Св. Уладзіслава

10.00 — 12.30 — Грамадскае развітанне

12.45 — Прыбыццё афіцыйных асобаў і замежных дэлегацыяў у Кафедральны сабор-базіліку Св. Станіслава і Св. Уладзіслава

13.00 — Святая Імша ў Кафедральным саборы-базіліцы Св. Станіслава і Св. Уладзіслава. Імшу служыць арцыбіскуп-мітрапаліт Гінтарас Грушас, удзельнічаюць біскупы і ваенныя капланы Літвы, Польшчы, Беларусі.

14.20 — Вынас трунаў з Кафедральнага сабора-базылікі Св. Станіслава і Св. Уладзіслава. Жалобная працэсія накіроўваецца на могілкі Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

(Маршрут жалобнай працэсіі: вул. Врублёўскё, Швентарагё, Пілес, Дзіджойі, Аўшрос Варту, Пелесос, Росы)

~ 15.00 — Спыненне жалобнай працэсіі каля Вострай брамы.

~ 15.30 — Прыбыццё жалобнай працэсіі на могілкі Росы.

15.40 — Унясенне трунаў у капліцу старых могілак Росы, апошняе развітанне. Памятны салют у гонар паўстанцаў 1863–1864 гадоў, а таксама ўсіх, хто змагаўся і загінуў за Свабоду.

17.00 — Капліцу на Росах, у якой пахаваюць паўстанцаў, адкрыюць для грамадскага наведання.

Спіс забітых удзельнікаў паўстання. У дужках — узрост на момант смерці:

  • Станіслаў Ішора (24)
  • Раймунд Зямацкі (53)
  • Баляслаў Колышка (25)
  • Юльян Ляснеўскі (31)
  • Зыгмунт Серакоўскі (36)
  • Аляксандр Раўкоўскі (27)
  • Юзаф Раўкоўскі (36)
  • Караль Сіповіч (19)
  • Юзаф Яблонскі (20)
  • Ян Бянькоўскі (26)
  • Генрык Макавецкі (27)
  • Уладзіслаў Нікаляй (26)
  • Альберт Лясковіч (23)
  • Казімер Сычук (Сацэвіч) (36)
  • Мечыслаў Дарманоўскі (27)
  • Ігнат Здановіч (23)
  • Цітус Далеўскі (23)
  • Якуб Чэхан (Чэхановіч, Цехановіч) (40)
  • Канстанцін Вінцэнт Каліноўскі (26)
  • Эдвард Чаплінскі
  • Ян Марчэўскі (24).

Фоты Надзеі Бужан
https://nn.by/?c=ar&i=241527

Leave A Reply

Your email address will not be published.