Мастак Аляксей Кузьміч зладзіў новую акцыю — прышпіліў значок БРСМ да грудзей ФОТА

0

«Урачыста спяшаюся паведаміць, што я ўступіў у шэрагі вашага аб’яднання, дзейсніўшы абрад пасвячэння. З’яўляючыся цяпер яго членам і разумеючы сутнасць функцыянавання арганізацыі, прапаноўваю перайменаваць БРСМ у „Радзіма-BDSM“, што, на мой погляд, дакладней адлюстроўвае спецыфіку вашай дзейнасці і яе падабенства з практыкамі садамазахізму і псіхасэксуальнага дамінавання», — напісаў Кузьміч у заяве.

Мастак патлумачыў, што гэта акцыя — разважанне над тым, як ідэалогія ўплывае на чалавека.

«Гэта пра сепарацыю, пошук ворагаў, аўтарытарны рэжым, у якім дзяржава спрабуе кіраваць усімі працэсамі ў краіне. Параўнанне ідэалогіі з нездаровым, акультным вераваннем, у якім прыносяцца ахвяры, практыкуюцца іншыя рэчы, якія былі ў Сярэднявеччы. І самае цікавае, што гэта ўсё працягвае жыць. Ідэалогія губіць чалавека, яго свабоду.

А БРСМ — гэта як крыніца прамывання мазгоў у сучаснай Беларусі. Арганізацыя паразітуе на тэорыях мінулага, якія паказалі сваю няслушнасць»,

— пракаментаваў ён «НН».

Аляксей Кузьміч расказаў, што ўсё зрабіў з першай спробы.

«Я ўзяў пірсінг-іглу, папрасіў пабольш, каб кроў пайшла. Праколваў скуру без абязбольвання — я нават да стаматолага калі хаджу, анестэзію не раблю».

Сам мастак у БРСМ ніколі не быў. А значок набыў у інтэрнэце ў нейкага перакупа.

НЛ, фота Марыі Паповай

https://nn.by/?c=ar&i=245466

Leave A Reply

Your email address will not be published.