У гэтым годзе зменены фармат правядзення пілігрымкі Віцебск — Полацк

0

Дэвіз XXVІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск — Полацк, 2020: «Святло Ўсходу».

Гэта тытул Апостальскага Паслання св. Яна Паўла ІІ «Orientale Lumen — Святло Ўсходу» (ад 2 траўня 1995 г.), што з’яўляецца базай духовай Праграмы пілігрымкі ў гэтым годзе.

У складанай сітуацыіі эпідэміі духовая Праграма пілігрымкі пройдзе 8-12 ліпеня 2020 года ў фармаце ан-лайн.

На сайце www.svjazep.org будуць змяшчацца духовыя матэрыялы на кожны дзень Праграмы. Іх можна свабодна перапосціць у сацыяльныя сеткі.

Кожны можа далучыцца да духовай Праграмы ў сваім месцы пражывання.

Малітоўную платформу Праграмы прадстаўляе грэка-каталіцкая парафія ў Полацку. На адрас: polatsk170@gmail.com можна даслаць інтэнцыі, якія будуць уключаныя ў штодзённую Боскую Літургію ў гэтыя дні ды ў якіх будуць маліцца валанцёры Праграмы.

Біблійныя тэксты на дні Праграмы: Евангелле паводле св. Яна раздзелы 1-5 (на кожны дзень адзін раздел).

Завяршэнне Праграмы ў Полацку, пры храме св. Параскевы Полацкай у Нядзелю, 12 ліпеня 2020; Боская Літургія ў 11:00 гадз.

Адзначым 100-годдзе Папы Яна Паўла ІІ.

ЗАПРАШАЕМ ДАЛУЧЫЦЦА.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2212&fbclid=IwAR3IyeWyl5SzpmQQZ8nVHL2cVvLA6zQLp-DgLowH0rPd4XupomfYumvHC1A

Leave A Reply

Your email address will not be published.