Некалькі дзясяткаў лялек прадстаўлена на выставе ў Мазалаўскім доме культуры Віцебскага раёна
На выставе прадстаўлена некалькі дзясяткаў лялек — абрадавых, гульнявых, аўтарскіх, што выкананы ў розных тэхніках — з тэкстылю і прыродных матэрыялаў. Іх аўтарамі і стваральнікамі з’яўляюцца мясцовыя работнікі культуры Аксана Дрыгебка і Ала Антаненка (на здымку), якія захапіліся дадзеным відам творчасці падчас тэматычных курсаў у Віцебскім абласным цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры.
У дзень урачыстага адкрыцця выставы кожны з наведвальнікаў мог прыняць удзел у майстар-класе па вырабе лялек-абярэгаў. Экспанаты выклікаюць вялікую цікавасць, бо кожная лялька, прадстаўленная на экспазіцыі, мае непаўторны вобраз, сваю цікавую гісторыю стварэння.
Андрэй СТРУНЧАНКА, «Жыццё Прыдзвіння»