Каманда Віцебскага кадэцкага вучылішча з Лужасна Віцебскага раёна стала трэцяй на рэспубліканскай спартакіядзе

0

На першых двух прыступках ганаровага пастамента размясціліся Мінская сувораўская вучэльня і Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча. Годныя выступы на працягу трох спаборніцкіх дзён дазволілі прадстаўнікам Віцебскага кадэцкага вучылішча ў агульнакамандным першынстве заваяваць трэцяе месца.

Падчас уручэння ўзнагарод міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Шуневіч заклікаў удзельнікаў спартакіяды не спыняцца на дасягнутым, працаваць над сабой, развівацца і ўдасканальвацца, быць узорам у спорце і грамадскім жыцці.

Кіраўнік МУС звярнуў увагу, што спартакіяда заняла годнае месца ў чарадзе ўрачыстых святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да векавога юбілею беларускай міліцыі. У гэтым годзе яна прайшла ўпершыню, але ў міністэрстве разлічваюць, што спаборніцтвы стануць традыцыйнымі.

На вялікі жаль, на спартакіядзе не знайшлося месца нацыянальнай беларускай мове, але будзем спадзявацца, што на наступных спаборніцтвах арганізатары выправяць гэты недагляд і віцебскія кадэты змогуць бліснуць ведамі роднай мовы.

А.Смаленскі

Leave A Reply

Your email address will not be published.