Адвакат дармаедаў: Я буду дапамагаць кожнаму з вас
Але, выглядае на тое, што даведзеных да адчаю людзей ужо нічога не спыніць. У нядзелю запланаваная чарговая серыя пратэстаў.
Тысячы людзей у Гомлі ў мінулую нядзелю пратэставалі супраць падатку на дармаедства і патрабавалі тэрміновай адстаўкі Лукашэнкі. Адным з актыўных удзельнікаў акцыі быў праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае адрасатам «лістоў шчасця».
«Мяне ўлада назвала адвакатам дармаедаў. Я з вамі, я тут, я дапамагаў і буду дапамагаць кожнаму з вас!!!», — кажа праваабаронца.
Леаніда Судаленку выклікалі ў гарадское аддзяленне міліцыі
Як выявілася, супраць аднаго з арганізатараў маршу нязгоды пачалі адміністратыўны працэс. Як і можна было прадбачыць, на праваабаронцу склалі адміністратыўны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
«Я лічу гэта абсалютна незаконным. Я буду гэта аспрэчваць у судзе. Калі спатрэбіцца, нават і ў Камітэце ААН па правах чалавека», — зазначыў спадар Судаленка.
У Гомлі трапляюць пад пераслед іншыя арганізатары пратэстаў
Усіх найбольш відавочных удзельнікаў мітынгу пачалі выклікаць у міліцыю. Пры гэтым людзям нават не дасылаюць позваў.
«Быў званок. Пачалі казаць, што мне трэба прыйсці туды і туды. Я не стаў слухаць, а сказаў, каб дасылалі позву. Я ж не ведаю, хто гэта тэлефанаваў», — тлумачыць вядомы блогер Максім Філіповіч.
Што рабіць, калі выклікалі ў міліцыю?
У Гомлі адбылася сустрэча арганізатараў і ўдзельнікаў шэсця нязгоды з праваабаронцамі. Што рабіць, калі вас намагаюцца зацягнуць у міліцыю і скласці пратакол? Акрамя патрабавання прыслаць позву…
«Я маю права не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх. Свае асабістыя дадзеныя я дам, але сведчыць не буду не аб чым. Усё што я скажу можа павярнуцца супраць мяне», — распавядае спадар Філіповіч.
Нельга згаджацца са зместам пратаколаў. Тыя, хто быў на акцыі, парушальнікамі сябе не лічаць. Маўляў, такое права дае Канстытуцыя. Зрэшты, і арганізатарамі пратэстоўцы не пачуваюцца.
«Не я арганізаваў акцыю, а сам Лукашэнка. Ён перакуліў усю Беларусь з ног на галаву, а сам паехаў катацца на лыжах, замест таго каб застацца і разрульваць сітуацыю», — мяркуе суарганізатар пратэсту Уладзімір Няпомняшчых.
Выклікі ў міліцыю — спроба заблакаваць наступныя акцыі ды сцішыць пратэст
Жыхары Гомля гатовыя на новыя маршы нязгоды.
«Гнеў ён застаецца, незадаволенасць нікуды не сыходзіць. Рызыка для кожнай дзяржавы, што гнеў выльецца ў іншых сферах. Куды прасцей даць людзям выйсці паразмаўляць ды прыслухацца да іх», — даводзіць грамадскі актывіст Віктар Рубцоў.
А ўжо ў найбліжэйшую нядзелю акцыі пратэсту адбудуцца ў іншых гарадах Беларусі. Патрабаваць адмены падатку на дармаедаў будуць а
Ян Бабіцкі, «Белсат»