Сьвятлана Ботвіч — «віцебская Жанна Д’арк», якая ўзялася ніадкуль і стала лідэркай «Маршу недармаедаў»
Людзі гаварылі шмат гнеўных словаў — пра «дармаедзкі» дэкрэт і адсутнасьць працоўных месцаў, пра свой недавер да выбараў, і ў прыватнасьці — прэзыдэнцкіх, пра нізкія заробкі, нішчымныя пэнсіі. Але як толькі слова «Надакучыла!» прамовіла яна, натоўп заціх і стаў уважліва слухаць…
Яна — Сьвятлана Ботвіч, стала адкрыцьцём віцебскай акцыі пратэсту, сапраўднай «зоркай», абсалютна невядомай у апазыцыйным асяродку, ня кажучы ўжо пра шэраговых віцяблян, незнаёмых паміж сабой, якіх аб’яднала крыўда.
«Мы ня будзем плаціць падатак за „дармаедзтва“! Яго ня трэба плаціць, бо ён несправядлівы. Калі ўсе не заплацяць, то нам ніхто нічога ня зробіць!» — казала Сьвятлана Ботвіч, і людзі падтрымалі яе аплядысмэнтамі. Між тым, гэтая
«У 16 гадоў я засталася без бацькоў. Выжывала сама, як магла. Сёньня ў мяне ёсьць праца, я самы звычайны работнік — працую прыбіральшчыцай у дзіцячым садку. А чаму сюды прыйшла? Таму што я заўжды — за людзей, я перажываю за ўсіх і за ўсё. І мне заўжды было цікава ведаць, чым жыве наша Беларусь, як яна жыве. Я ніколі не была ні ў якой партыі, проста ў мяне такі характар — я неабыякавая!»
Сьвятлана Ботвіч распавяла, што ў яе самая звычайная сям’я, ёсьць муж і дачка. І што пра акцыю даведалася з сацыяльных сетак :
«За свае 38 год я ўпершыню на акцыі пратэсту. І выступаць перад людзьмі я абсалютна не зьбіралася! Але тут эмоцыі ўзялі верх. Бо я не выношу, калі людзей крыўдзяць, калі імі пагарджаюць. У мяне ўсё ідзе ад сэрца: калі бачу нядобрае, у мяне пачынаецца тахікардыя! І словы самі ірвуцца вонкі».
Спадарыня Сьвятлана спачатку прамаўляла перад людзьмі на плошчы Перамогі. А потым, калі натоўп рушыў па вуліцы Леніна, разам з хлопцамі несла разгорнуты бел-чырвона-белы сьцяг і скандавала «Жыве Беларусь!» Побач сыгналілі машыны, мінакі адгукаліся на лёзунгі натоўпа «Хто галоўны дармае? Гэта наш прэзыдэнт» і «Нет декрету № 3, Лукашенко, уходи!»
Ці ня ўсе прысутныя журналісты разам захацелі ўзяць інтэрвію ў адважнай спадарыні. Нехта нават назваў яе «віцебскай Жаннай Д’Арк». І Сьвятлана гатоўна азірнулася на гэтае імя: «Мяне часта так называюць. За мой характар. Бо я маўчаць ня стану!»
Калі натоўп дайшоў да плошчы Леніна і сабраўся каля будынка філярмоніі, на ганках зноў апынулася Сьвятлана, і зноў прамаўляла да людзей. Казала пра тое, што Беларусь — гэта краіна яе грамадзянаў, што яны тут — сапраўдныя гаспадары. І пра тое, што людзі мусяць адчуць гэта, і ў гэта паверыць.
Пасьля палымяных прамоваў перад натоўпам Сьвятлана нечакана бянтэжыцца распавядаць пра сябе. Кажа, што яна — самы звычайны чалавек, прычым у гаворцы сам-насам спрабуе гаварыць па-беларуску, і гэта ў яе няблага атрымліваецца:
«У Віцебску я жыву —
Сьвятлана разумее, што сказала падчас «Маршу недармаедаў» вельмі шмат рэзкіх словаў пра цяперашні стан краіны. Але гаворыць, што не шкадуе: выказала ўсё, што было на сэрцы, і ёй стала лягчэй.
http://www.svaboda.org/a/28333176.html