БПЦ: Акунанне ў палонку на Вадохрышча мае ўскоснае дачыненне да духоўнага жыцця
«Акунанне ў ваду мае вельмі ўскоснае дачыненне да духоўнага жыцця хрысціян, — сказаў протаіерэй Яўген Грамыка. — Набажэнскія кнігі нават не ведаюць такога паняцця, як акунанне ў ваду. Гэтая традыцыя з’явілася не так даўно і да яе трэба ставіцца вельмі асцярожна. Гэтая зіма ў нас не вельмі халодная, але бываюць маразы, і даволі моцныя. Акунанне ў халодную ваду на марозе, асабліва для чалавека непадрыхтаванага, можа выклікаць сур’ёзныя праблемы са здароўем».
https://nn.by/?c=ar&i=244621