Мінскую айцішніцу ўсё ж прыцягнуць да адказнасці за абразу беларускай мовы
Скандальная гісторыя адбылася ў канцы мінулага года. У Facebook Малкіна напісала па-руску наступнае: «Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмавання. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце».
Айцішніца не верыла, што яе могуць за такое прыцягнуць да адказнасці. Атрымліваецца, што памылілася.
У адказах чыноўнік піша, што мінская міліцыя высветліла асобу карыстальніцы Facebook і быў «распачаты адміністрацыйны працэс». Артыкул 9.22 «Парушэнне заканадаўства аб мовах». За публічную абразу беларускай мовы пагражае штраф — ад 4 да 10 базавых велічынь (ад 108 да 270 рублёў).
https://nn.by/?c=ar&i=244769