З гісторыі Старога Сяла і яго жыхароў
«Пад прыгнётам панскім»
Гаспадары мястэчка часта змяняліся. Дакладна вядома, што з канца ХІХ стагоддзя маёнтак і населены пункт належалі генералу ад кавалерыі Івану Андрыянаву, удзельніку руска-турэцкай вайны і абароны Севастопаля. Памёр Іван Аляксеевіч у 1904 годзе ва ўзросце 74 гадоў. Ён быў пахаваны ў сямейным склепе на могілках каля царквы Раства Прасвятой Багародзіцы. Тут хавалі гаспадароў навакольных маёнткаў і іх сваякоў. Сёння кладоў, як і царквы, ужо няма, але на гэтым месцы ў наш час усталяваны памятны знак.
Да рэвалюцыі тут дзейнічалі крупадзёрня, вадзяны млын, карчма. Штогод у Старым Сяле адбываліся кірмашы.
Прыдзвінскі волат
Са Старасельскім краем цесна звязаны лёс аднаго з самых высокіх людзей у гісторыі чалавецтва — Фёдара Махнова. Яго рост па некаторых звестках дасягаў 285 сантыметраў. Нарадзіўся беларускі велікан у сялянскай сям’і на хутары непадалёку ад Старога Сяла. На мясцовых могілках і быў пахаваны пасля таго, як, набыўшы сусветную славу (сустракаўся з англійскай каралевай, амерыканскім прэзідэнтам і нават Папам Рымскім), вярнуўся на сваю радзіму.
У
І нават свой іпадром…
Пасля рэвалюцыі вёска працягвала імкліва развівацца. Да вайны тут былі сельсавет, рамеснае вучылішча, пошта і іншыя ўстановы. Старажылы згадваюць, што ў
Яшчэ ў 1924 годзе Старое Сяло стала цэнтрам сельсавета Лосвідскага раёна, затым Кузняцоўскага і, нарэшце, з
Чорная памятка вайны
Усё тут нагадвае пра вайну, якая нарабіла шмат бед. Першая трагедыя здарылася 8 ліпеня 1941 года, калі на чыгуначную станцыю прыбыў таварны цягнік з маёмасцю прадпрыемстваў, крамаў, складоў і іншых устаноў з Шуміліна. Ён накіроўваўся на станцыю Віцебск для далейшай эвакуацыі. Але не атрымалася… Састаў разбамбіў нямецкі самалёт, а гітлераўцы, якія пад’ехалі на матацыклах, расстралялі чыгуначнікаў і вайскоўцаў, што выскоквалі з вагонаў. Усіх забітых вяскоўцы пахавалі ў брацкай магіле.
Ля чыгуначнай станцыі ўвагу прыцягвае помнік землякам, якія загінулі пры вызваленні Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тысячы вызваліцеляў пахаваны на брацкіх могілках на Полацкай вуліцы. Акурат у Старым Сяле і наваколлі была адна з найбольш эшаланаваных ліній абароны гітлераўцаў, якія любой цаной імкнуліся не дапусціць узяцця савецкімі войскамі Віцебска. Тысячы байцоў знайшлі тут свой вечны прытулак.
Кузня кіруючых кадраў
Сёння ў Старым Сяле больш за 400 пастаянных жыхароў. Маім экскурсаводам выступіла старэйшына вёскі Валянціна Ляшко. Валянціна Кліменцьеўна жыве ў населеным пункце з 1974 года. Сюды была накіравана пасля заканчэння сельскагаспадарчага тэхнікума ў Лужасне. Сама нарадзілася непадалёку — у сяле Іванова ля Заронава. 20 гадоў адпрацавала ў аддзеле кадраў саўгаса «Краева», цэнтр якога і быў у Старым Сяле. Прыгадвае, як у часы росквіту гаспадаркі сюды адусюль з’язджаліся патэнцыяльныя працаўнікі. Была вельмі развіта жывёлагадоўля: толькі дойны статак складаў 1700 галоў. Багата было і цяпліц, дзе вырошчвалася гародніна. Цяпер тут палеткі ААТ «Адраджэнне». Ёсць і фермерскія гаспадаркі.
Мясцовыя жыхары адзначаюць, што былы саўгас смела можна назваць кузняй кіраўнічых кадраў для аграрнага сектара. У іх ліку Васіль Байкоў, які ў свой час кіраваў Віцебскім райвыканкамам, а сёння, ужо на пенсіі, узначальвае фермерскую гаспадарку. Таксама праз «Краева» прайшоў аграномам Пётр Каранковіч: цяперашні начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню — першы намеснік старшыні райвыканкама. Можна адзначыць, што ў Старым Сяле нарадзіўся дацэнт кафедры патанатоміі і гісталогіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Аляксандр Жукаў.
Крыніца ведаў
Яшчэ ў 1865 годзе ў вёсцы адкрылі народнае вучылішча. Затым гэта ўжо была царкоўна-прыходская школа. І пасля рэвалюцыі ўстанова захавала сваё першаснае прызначэнне, зразумела, што не з рэлігійным, а рэвалюцыйным накірункам.
Старасельская сярэдняя школа раней знаходзілася ў іншым месцы: на беразе ракі Язвінкі. Былыя вучні ўзгадваюць, як пасля ўрокаў каталіся ўзімку з мясцовых горак на чым заўгодна, у тым ліку і на школьных ранцах. А якая была радасць, калі на Дзвіне была паводка і заняткі адмяняліся! Сёння школьныя будынкі перароблены пад жыллё сялян, а адзіны цагляны будынак спартыўнай залы пакрысе разбураецца.
Цяперашняя школа месціцца ўжо ў сучасным будынку. Пра яе цікавага дырэктара — «Прыдзвінскага Дзеда Мароза» Вадзіма Сакратарова — мы нядаўна распавядалі. Вадзім Аляксандравіч кажа, што ў школе на сёння 112 вучняў. Навучальны працэс наладжаны на добрым узроўні. Прадметам асаблівага клопату калектыву з’яўляецца не толькі добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі ўстановы адукацыі, але і навядзенне парадку на зямлі ў населеным пункце, на вайсковым пахаванні, над якім шмат гадоў таму школьнікі ўзялі шэфства.
Ёсць у Старым Сяле і дзіцячы сад. Яго загадчык Марыя Трамбіцкая адзначае, што на пачатак года ўстанову наведвалі 39 дзетак. Ёсць усё, што трэба для іх паўнавартаснага выхавання. У Марыі Мікалаеўны і дзіцячага сада летась быў своеасаблівы юбілей: вось ужо 30 гадоў, як яна прыйшла працаваць ва ўстанову адукацыі, якая толькі пераехала ў новы будынак. Тут займаюцца не толькі мясцовыя дзеткі, але і прывозяць малых з дзіцячага прытулку ў Вялікіх Лётцах.
Медыцына і культура — на ўзроўні
У Старым Сяле сёння ёсць і бальніца сястрынскага догляду, якая структурна ўваходзіць у Віцебскую гарадскую паліклініку № 7. Яна размешчана ў засені прыгожых хвойных дрэў.
А ў закінуты будынак былой канторы саўгаса колькі гадоў таму пасля рамонту пераехалі бібліятэка і Старасельская дзіцячая школа мастацтваў — важныя аб’екты культуры для замацавання людзей на вёсцы і паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі. Калектыў і выхаванцы школы прымаюць актыўны ўдзел і ў розных мерапрыемствах. Педагогі распрацоўваюць і ўкараняюць у жыццё разнастайныя творчыя праекты.
Цікавасць выклікае школьны музей, дзе па-ранейшаму шчыруе Маргарыта Юшкевіч, яго заснавальніца і захавальніца скарбаў. Нягледзячы на тое, што ўжо даўно перайшла на дзявяты дзясятак, па-ранейшаму актыўна займаецца вывучэннем гісторыі роднага краю.
Адпачываем на радзіме
А яшчэ Старое Сяло — найцудоўнейшае месца для адпачынку. Нездарма ў свой час адзін масквіч нават набыў сабе тут участак для арганізацыі гулянак. Добра адпачыць на беразе Дзвіны прыязджалі шматлікія госці з Расіі. Гэтыя мясціны ўпадабалі і гарадскія дачнікі. Не дзіва, да Віцебска, як кажуць, блізкі свет: усяго каля дваццаці кіламетраў. Побач знаходзіцца з дзяцінства знаёмы многім гараджанам дзіцячы аздараўленчы лагер «Лясная паляна».
Жыхарка Старога Сяла Валянціна Філіпенка.
Чытаць цалкам на http://www.vitbichi.by
Автор: Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.