Звольненаму фельчару з Ліды за 5 гадзін сабралі больш за 10 000 рублёў

0

На дабрачыннай пляцоўцы Molamola з’явілася кампанія па зборы сродкаў на падтрымку сям’і доктара, жонка якога, таксама медык, цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. За 5 гадзін людзі ўжо ахвяравалі больш за 10 тысяч рублёў, хаця сабраць планавалі ўсяго 2000.

Нагадаем, што праблемы на працы ў фельчара пачаліся пасля сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. На стрыме ў блогера Павел выказаўся пра эпідэмію ў горадзе і сітуацыю ў бальніцы. Лідскага медыка асудзілі на сем сутак.

«Паведамілі без тлумачэння прычыны. Месяц дапрацоўваю, і ўсё. Кіраўніцтва сказала: пасядзіш дома, падумаеш», — дзеліцца медык.

Сам ён збіраўся і далей працаваць на «хуткай». Куды пайсці цяпер, не ведае. У Лідзе ёсць прыватны медцэнтр, але, па словах Паўла, туды так проста не прабіцца. Жонка Юлія, доктар у раённай бальніцы, знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

За гады, што фельчар працаваў у бальніцы, у яго была толькі адна вымова. Яму трэба было адвезці бацьку ў паліклініку, таму Павел адпрацаваў паўзмены і папрасіў іншага калегу падмяніць яго. Але кіраўніцтва палічыла гэта за прагул.

За Паўла заступіліся калегі. Супрацоўнікі лідскай станцыі хуткай дапамогі напісалі зварот на імя галоўнага доктара раённай бальніцы, дзе выказаліся ў падтрымку фельчара і просяць не звальняць яго. «Мы ведаем яго як прафесіянала сваёй справы і надзейнага таварыша. Яго ўзровень кваліфікацыі і ўменняў цалкам адпавядае пасадзе», — пішацца ў звароце.

Фота з суполкі «Новости города Лида».

https://nn.by/?c=ar&i=253194

https://nn.by/?c=ar&i=253156

Leave A Reply

Your email address will not be published.