Просты крок да «бяскроўнай рэвалюцыі». Ярашук заклікаў беларусаў выходзіць з афіцыйных прафсаюзаў
Аляксандар Ярашук
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Ярашук адзначае, што нездарма Лукашэнка прызначыў кіраўніком сваёй ініцыятыўнай групы старшыню Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орду. Гэтым самым ён прэзэнтаваў сваё вылучэньне ад самай буйной грамадзкай арганізацыі краіны, якая налічвае ў сваіх шэрагах больш за 4 мільёны чалавек. Такім чынам Лукашэнка паказвае, што яго падтрымліваюць практычна ўсе працоўныя Беларусі, якія хацелі б бачыць яго кіраўніком дзяржавы на чарговы тэрмін.
Выйсьці з афіцыйнага прафсаюзу Ярашук лічыць простым, але надзвычай важным крокам.
«Мы не заклікаем выйсьці на плошчу, абвесьціць страйк або праводзіць акцыі пратэсту. Але калі за гэтыя 1,5 месяцы да выбараў з прафсаюзаў выйдзе некалькі сотняў тысяч чалавек, па легітымнасьці ўлады і пэрсанальна Лукашэнку будзе нанесены моцны ўдар.
З абвальваньнем ФПБ афіцыёз, МЗС, дыпляматычны корпус страціць інструмэнт маніпуляцый грамадзкай думкай Беларусі, палітыкамі і элітамі розных краін у якасьці факту падтрымкі Лукашэнкі працаўнікамі краіны», — зазначыў Ярашук.
Ён лічыць, што пасьля масавага сыходу беларусаў з прафсаюзаў «пачнецца эрозія таталітарнай структуры з абрыдлымі паразытамі, якія сядзяць на вашай шыі — прафсаюзныя босы ФПБ», а ўсьлед за імі «эрозія ахопіць беларускі рэжым».
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.- Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць тры дзясяткі «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- www.svaboda.org