12 тысяч чалавек эйфарычна сустрэлі Ціханоўскую ў Гродне ВІДЭА, ФОТА
Святлану Ціханоўскую вітаў 300-метровы людскі калідор
Від зверху. Шмат людзей стаяць таксама ў халадку пад дрэвамі парка
Зірніце на кароткім відэа, колькі людзей было на пляцоўцы за 15 хвілін да пачатку мітынгу.
Вакол сцэны стаіць ахова з мясцовых баксёраў-валанцёраў.
А гэта людзі скандуюць «Жыве Беларусь!»:
Карэспандэнты «Нашай Нівы» сочаць за падзеямі на месцы. Улічыце, што фота і відэа будуць з’яўляцца са спазненнем. Ад таго, што людзей вельмі шмат, інтэрнэт на месцы працуе слаба.
Вось відэастрымы з месца падзей, яны таксама могуць глухнуць, выбірайце той, які цягне найлепш:
Людзі ідуць у Каложскі парк цэлымі групамі, перадае карэспандэнт НН з месца падзей. Вось відэа:
Каля сцэны заўважаны чалавек з партрэтам дзейнага кіраўніка дзяржавы. Ён сказаў карэспнадэнтам, што прыйшоў, каб паказаць, што рэйтынг кіраўніка дзяржавы большы за 3%:
«Свабода» паведаміла, што Святлану Ціханоўскую на шляху да мітынгу спыняе ДАІ, запавольваючы яе рух. Яе чакаюць а 13-й. Даехаць на машыне не ўдалося, Ціханоўская ішла пешкі. «Нічога, рух — гэта жыццё», — жартуе Святлана.
Удзельнікі мітынгу зладзілі Ціханоўскай «чэмпіёнскі калідор» на шляху да сцэны. Яе віталі воклічамі «Жыве Беларусь!» і скандаваннем «Света!», гучала песня «Муры». Глядзіце кароткае відэа:
Святлана пачала выступ па-беларуску. «Мне вельмі падабаецца Гародня. Гэта горад каралёў», — сказала яна.
Newgrodno.by апублікавала відэа мітынгу з вышыні:
Гарадзенец з малым сынам расказаў, чаму прыйшоў на сустрэчу:
Сустрэча ў Каложскім парку ў Гродне — частка «заходняга турнэ» кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Сёння ж Ціханоўская наведае Ваўкавыск (сустрэча прызначаная на 15.30 на аўтастаянцы на набярэжнай па вуліцы Маркса) і Слонім (19.00, стадыён «Дынама»).
А заўтра яе чакаюць Баранавічы (10.00 — Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя ВЛКСМ (Малады парк) па вул. Камсамольская) і Брэст (парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў на вуліцы Маскоўскай а 14-й).
Першыя сустрэчы з выбарцамі Гродзеншчыны прайшлі ўчора ў Лідзе і Смаргоні.
https://nn.by/?c=ar&i=256333