Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі напісаў заяву на звальненьне. Раней ён заявіў пра рэйтынг Лукашэнкі ў 24%
Прычыны ён не называе, але піша: «Сёлета абставіны склаліся такім чынам», што яму давялося «прасіць звольніць паводле згоды бакоў».
У чэрвені кіраўнік Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў пацьвердзіў у інтэрвію «Народнай волі», што ў сакавіку — пачатку красавіка 2020 году ў дасьледаваньні інстытуту рэйтынг даверу да Лукашэнкі ў Менску быў 24%, а да ЦВК — 11%.
https://www.svaboda.org/a/30843614.html