BY_Pol распавёў, колькі супрацоўнікаў звольнілася з органаў унутраных спраў пасля прэзідэнцкіх выбараў

0

Дакумент уяўляе сабой аналітычны агляд стану кадравага забеспячэння і работы з кадрамі ў сістэме МУС за 9 месяцаў 2020 года.

Адначасова ён раскрывае «таямніцу» аб штатнай колькасці атэставаных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у нашай краіне, якая на 1 кастрычніка 2020 года склала 46 128 адзінак без уліку грамадзянскага персаналу і ваеннаслужачых тэрміновай службы ўнутраных войскаў.

Аналіз прыведзеных у дакуменце даных дае ўяўленне таксама і пра штатную колькасць асобных падраздзяленняў:

— падраздзяленняў па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій — 163 адзінкі;

— падраздзяленняў крымінальнага вышуку — 2 457;

— падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі — 550;

— падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — 886;

— службы ўчастковых інспектараў міліцыі — 3 036;

— ДАІ — 3 341;

— аператыўна-дзяжурнай службы — 1 112;

— патрульна-паставой службы міліцыі — 2 099;

— ГУБАЗіК — 360;

— дэпартамента выканання пакарання — 5 427;

— дэпартамента аховы — 11 505;

— устаноў адукацыі — 729;

— унутраных войскаў (без уліку вайскоўцаў тэрміновай службы) — 6 716.

З ліку звольненых на працягу 9 месяцаў 2020 года 2 091 супрацоўніка 51,4% (1 074) звольнены ў трэцім квартале, г.зн. у перыяд і непасрэдна пасля правядзення выбарчай кампаніі.

За 9 месяцаў 2020 года ўдастоены Дзяржаўных узнагарод 945 (за аналагічны перыяд 2019 года — 310).

Рэзка знізілася колькасць злачынстваў з удзелам асабістага складу — 28 (120 за аналагічны перыяд 2019 года), зніжэнне склала 76,6%, а таксама колькасць фактаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці — 841 або на 41,7% (1443 за аналагічны перыяд 2019 года ) і парушэнні службовай дысцыпліны — 2599 ці на 25,9% (3509 за аналагічны перыяд 2019 года).

Адзначаецца, што прыведзеныя паказчыкі самыя нізкія за апошнія 10 гадоў, што сведчыць не аб станоўчай дынаміцы, як сцвярджаецца ў дакуменце, а пра тое, што ў МУС з пачатку года была ўсталявана негалосная забарона на прыцягненне супрацоўнікаў да розных відаў адказнасці з мэтай захавання кадравага ядра на фоне масавых звальненняў супрацоўнікаў (у цяперашні час дадзеная забарона замацавана ў распараджэнні МУС Рэспублікі Беларусь ад 2020/08/18 №6дсп «Аб стабілізацыі маральна-псіхалагічнага клімату і захавання кадравага ядра»).

«Новы Час»

Leave A Reply

Your email address will not be published.