Спрагназавалі будучыню каранавіруса
Ён не выключыў, што COVID-19 стане эндэмічным захворваннем — цалкам ліквідаваць яго наўрад ці ўдасца, піша РБК.
«Чалавецтва змагло перамагчы пакуль толькі воспу», — сказаў Раян. Ліквідаваць жа такія хваробы як поліяміеліт і адзёр да гэтага часу не ўдалося.
Гэтак жа і з каранавірусам будзе справіцца не проста: у прыватнасці, таму, што COVID-19 пашыраецца амаль ва ўсіх краінах свету, а доступ да вакцыны пакуль ёсць не ва ўсіх.
У краін ёсць магчымасць знізіць смяротнасць ад COVID-19 і вярнуцца да нармальнага жыцця, але захворванне працягнецца, калі вакцынацыя не будзе паўсюднай.
Кіраўнік (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус на брыфінгу папярэдзіў, што «вакцынны нацыяналізм» можа каштаваць сусветнай эканоміцы больш за $9 трлн, прычым палова гэтай сумы — $4, 5 трлн — прыйдзецца на развітыя краіны.
На гэты момант у ЕС і ЗША ўхвалена прымяненне вакцыны супраць каранавіруса Pfizer/BioNTech. У Расіі зарэгістраваныя і ўжываюцца дзве вакцыны «Спадарожнік V» і «ЭпіВакКарона».
Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў свеце набліжаецца да 100 млн, памерлі больш за 2,1 млн чалавек.
https://nn.by/?c=ar&i=267252