Ці будуць беларусы плаціць новы падатак на грыбы і ягады?

0

Заплаціць давядзецца, калі падатковая праверыць вашыя даходы і выдаткі і высветліць, што даходы (за год) перавысілі 200 базавых велічынь (6400 рублёў), і вы выкарыстоўвалі іх, каб набыць маёмасць.

На суму даходу, якая перавышае 6400 рублёў, будзе даналічаны падатак — 10%.

Нядаўна пытанне пра гэты новы падатак задалі Лукашэнку. «Гэта дзікасць, дурнота поўная, — адрэагаваў ён. — Людзі могуць спакойна, не турбуючыся пра якія-небудзь падаткі, збіраць грыбы, ягады і іншыя дзікаросы».

Але выявілася, што хоць і дзікасць, і дурнота, але таксама і новая норма ў беларускім заканадаўстве пры Лукашэнку. Механізм збору гэтага падатку ўведзены і сёння дзейнічае. У Міністэрстве па падатках і зборах няма інфармацыі, што яго адменяць. Пра гэта распавяла на прамой лініі з грамадзянамі намесніца міністра Эла Сяліцкая.

«У гэтай сітуацыі [калі на грошы з продажу грыбоў і ягад будзе набыты аўтамабіль], вы проста дасце тлумачэнне, якім чынам гэтую крыніцу даходаў атрымалі. Не давядзецца вам плаціць, — сказала намесніца міністра. Але тут жа дадала. — А давядзецца плаціць, калі падатковым органам будзе выяўлена, што выдаткі, якія вы панеслі, перавышаюць даходы, якія вы атрымалі. Тады на розніцу налічаць падаходны падатак».

Leave A Reply

Your email address will not be published.