Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску!

0

Даказваць важнасць ведання роднай мовы для кожнага асобнага прадстаўніка нацыі — справа няўдзячная ды і нелагічная. Але пры ўсёй трагічнасці сітуацыі, вакол беларускай мовы заўжды ёсць інтрыга. Актыўныя носьбіты роднай мовы нязменна выклікаюць інтарэс, на іх звяртаюць увагу, іх падазраюць у смеласці, актыўнай жыццёвай пазіцыі і асаблівых разумовых здольнасцях, калі хочаце.

Беларуса новага пакалення, які мову ўсмактаў не разам з матчыным малаком, а вучыў яе свядома, вызначае трапяткая любоў да свайго краю, самасвядомасць, асэнсаванне сваёй унікальнасці. А яшчэ беларускамоўныя — больш лёгкія і добразычлівыя. Вы не заўважалі? Напэўна, і тут наша мова, якую надзяляюць такімі характарыстыкамі, як мілагучнасць, мяккасць, напеўнасць, гаючасць, робіць сваю справу.

Сёння ўсё больш і больш беларусаў імкнуцца авалодаць роднай мовай. Адкрываюцца разнастайныя курсы, беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках, праводзяцца самыя розныя акцыі і мерапрыемствы. Быць беларусам становіцца модна, і гэта нараджае самыя аптымістычны спадзяванні. Вось і мы вырашылі «пасяліць» на старонках раёнкі (якая, заўважу, ніколі не здраджвала беларускаму слову) рубрыку «Мая мова» і пакрысе разам з вамі спасцігаць яе таямніцы. Будзем разам!

Беларускае лета

Прапаную пачаць з самага што ні на ёсць актуальнага. На дварэ лета, і нам нічога не перашкаджае называць сваімі, беларускімі імёнамі самыя яркія яго праяўленні. Яркія краскі, смачныя ягады, кусты, што па прыгажосці не саступаюць усялякім там сакурам, — усё гэта мае сакавітую, часта, гаворачую назву ў беларуска мове.

ирис — касач,
флокс — флёкс,
ромашка — рамонак,
колокольчик — званочак,
одуванчик — дзьмухавец,
бархатцы — аксаміткі,
кувшинка — гарлачык,
василёк — валошка,
чистотел — падтыннік,
лютик — казялец,
гвоздика — гваздзік,
роза — ружа,
шиповник — шыпшына,
георгин — вяргіня,
пион — півоня,
сирень — бэз,
жасмин — язмін,
камыш — чарот,
клевер — канюшына,
аир — аер,
маргаритка — стакротка,
иван-чай — скрыпень,
ежевика — ажына,
клюква — журавіны,
смородина — парэчкі,
земляника — суніцы,
крыжовник — агрэст,
черника — чарніцы,
груша — ігруша,
яблоко — яблык,
зверобой — святаяннік,
вереск — верас,
чебрец — чабор,
полевые цветы — краскі,
мать-и-мачеха — падбел,
можжевельник — ядловец,
валерьяна — валяр’ян,
укроп — кроп,
огурец — агурок,
папоротник — папараць.

Рубрыку вядзе спадарыня НАТАЛЛЯ.

Надрукавана ў № 46 ад 16. 06.2015 г.

Популярность: 1% (на сайце http://www.shumilino.by)

Leave A Reply

Your email address will not be published.