Чыслаў: «Зь сілавых структураў зрабілі асобную касту, якая грэбліва ставяцца да народу»
Сяргей Чыслаў (Бульба). Скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню ў 1989 годзе. Стаяў ля вытокаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, адзін са стваральнікаў спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён». Разам з Станіславам Суднікам выдаў у 1997 годзе «Расейска-беларускі вайсковы слоўнік». Некалькі разоў балятаваўся ў дэпутаты. Затрымліваўся спэцслужбамі, даходзіла да фізычнага катаваньня і пагрозаў закапаць у лесе. Некалькі гадоў таму зьехаў ва Ўкраіну, афіцыйна зьмяніў прозьвішча на Бульба. У момант інтэрвію знаходзіцца ў манастыры ў Тыбэце, дзе «спасьцігае мудрасьць сьвету».
— Давайце ўзгадаем гісторыю «Белага легіёну» — чым ён быў і ў выніку чаго спыніў сваю актыўную дзейнасьць.
— Пачаткам мы звычайна называем 1995 год. Мы былая частка Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў. Потым кіраўнік БЗВ Мікола Статкевіч вырашыў, што задача БЗВ выкананая, і падаўся ў палітыку. Мы спакойна разышліся, ён пайшоў у сацыял-дэмакратыю, мы арганізавалі з жывой, нармальнай моладзі «Белы легіён».
Фактычна мы займаліся нармальнай дапрызыўной падрыхтоўкай моладзі. Мы — былыя афіцэры. Мы гэта ўмеем, нас гэтаму вучылі. Здаровы лад жыцьця, веданьне гісторыі — мы існавалі фактычна ў кожным горадзе Беларусі. Мы дарасьлі да таго, што рабілі сваю здачу на «сталёвы бэрэт». Спэцназаўцы здаюць на «крапавы бэрэт», а ў нас быў «сталёвы». Мы зьбіраліся ў пэўным гістарычным месцы і два дні праводзілі гэтую здачу — з марш-кідкамі, спарынгамі. Толькі бяз зброі, каб ня мець праблемаў з уладамі. Плюс да гэтага ў нас, натуральна, людзі здавалі гістарычны мінімум.
— Але гэта не дапамагло, і праблемы з уладамі ў вас узьніклі…
— Так. Хоць фактычна «Белы легіён» утвараўся як «фарм-клюб» для сілавых структураў Беларусі, для будаваньня нацыянальнай дзяржавы. Маладым людзям, якіх мы гадавалі, мы рэкамэндавалі паступаць у акадэмію — міліцэйскую, МНСаўскую, вайсковую. Рэкамэндавалі рабіцца прафэсіяналамі. Расьці, а ня швэндацца па вуліцах. Плюс да гэтага мы выходзілі на дэманстрацыі, дзе мы забясьпечвалі парадак. І тады не было такога сьвінства, як цяпер — бо «крапавікі» паважалі нас, а мы паважалі іх.
Сытуацыя тады адрозьнівалася — бо міліцыя тады, у
— Як скончылася гісторыя «Белага легіёну»? Калі вас пачалі радыкальна прэсаваць? Ці адбылося гэта ў
— І гэта ў тым ліку стала прычынай. Бо мяне тады вывозілі ў лес закопваць ня нейкія «эскадроны сьмерці», а КДБ, пад кіраўніцтвам начальніка аддзелу, цяпер ужо нябожчыка. Я тады тры тыдні адляжаў у бальніцы, меў клінічную сьмерць, але чамусьці застаўся жыць.
— Чаму цяпер хапаюць менавіта людзей, зьвязаных калісьці зь «Белым легіёнам»?
— Як толькі зьявіўся правакацыйны зварот нібыта ад імя «Белага легіёна», я адразу падумаў пра некалькі варыянтаў. Першае — тое, што ўлады хочуць паўтарыць 2010 год. Другое — доўгатэрміновая гульня Масквы. Я не выключаю, што Расея паспрабуе правесьці «крымскі сцэнар» па ўсёй Беларусі. Пры гэтым раскладзе яны запускаюць страхі, як і ў
Я не выключаю, што Расея паспрабуе правесьці «крымскі сцэнар» па ўсёй Беларусі. Пры гэтым раскладзе яны запускаюць страхі, як і ў
2010-м, што апазыцыя зьбіраецца скідаць Лукашэнку
Яны здымалі цалкам увесь летнік ад пачатку і да канца яшчэ летась. Яны доўга ня ведалі, што з гэтым рабіць і як да гэтага ставіцца. Бо клюб быў афіцыйна зарэгістраваны, усё нармальна. І тыя афіцэры, якія здымалі, падыходзілі і казалі — «хлопцы, вы ж добрую справу робіце, мы з вамі павінны быць на адным баку».
А тут нехта вырашыў усе пазлы скласьці. Усе матэрыялы, якія даўно ляжалі, скампанавалі — і, відаць, паклалі на стол Лукашэнку. Для чаго? Каб зноўку ён стаў неадэкватным і са сваімі страхамі нарабіў тут бедаў. У
— Чаму ўлады дагэтуль ідуць па сьлядах «Белага легіёна», калі ён даўно перастаў існаваць? І, калі я не памыляюся, фармальна ні ўва што не перайшоў, не пакінуўшы па сабе ніякай іншай арганізацыі, ніякіх сьлядоў?
— Так, фармальна ніякіх сьлядоў. Для нас «Белы легіён» — гэта не арганізацыя, гэта стан душы. Як і хто можа нам забараніць сябраваць паміж сабой?
— Калі «Легіён» фактычна спыніў сваю дзейнасьць?
— У тым годзе, калі былі прынятыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс пра дзеяньні ад імя незарэгістраванай арганізацыі (артыкул уступіў у дзеяньне ў 2006 годзе. — РС). Пасьля гэтага мы яшчэ некалькі здачаў на бэрэт ціха правялі, нават прысягу прымалі ў Мірскім замку.
Потым улады пэрыядычна пра нас узгадвалі. Калі быў выбух на Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня 2008 году, то мяне, Лазоўскага і яшчэ аднаго хлопца тады першымі схапілі. Потым выпусьцілі. Чамусьці ўлады нэрвова працягваюць да нас ставіцца. Замест таго каб дазволіць нам гадаваць для іх людзей, якія будуць аддана служыць дзяржаве, яны чамусьці з намі змагаюцца.
— Вы некалькі гадоў таму зьехалі ва Ўкраіну. Ці не зьявілася ў вас за апошнія два гады, калі ў Беларусі, на думку многіх, адбывалася «лібэралізацыя» і «мяккая беларусізацыя», жаданьне вярнуцца?
— Я зьехаў ва Ўкраіну з пачаткам Майдана. Я спадзяваўся, што Ўкраіна, дзякуючы слабасьці дзяржаўнай улады і сіле грамадзкага сэктару, зможа нарадзіць нейкае вяртаньне да традыцыяў вечавых рэспублік, вольных гарадоў. Я спадзяваўся, што там будзе ўсё інакш.
Наконт вяртаньня. Мяне часта папярэджвалі сябры са спэцслужбаў (нашы ж выхаванцы ёсьць у розных службах), што мне лепш не вяртацца. Бо нашы службы запускаюць інфармацыю, нібыта я ў «Азове» ваюю і гэтак далей. Таму мне не рэкамэндавалі вяртацца.
Што адбываецца цяпер — дык гэта альбо агонія ўлады, альбо агонія самога Лукашэнкі. Я ня ведаю, хто склаў гэтыя пазьлікі — гэта ўсё ляжала гатовенькае. І нехта зараз, нейкі лялькавод скампанаваў і паклаў на стол Лукашэнку. Мэта тая самая — каб ён напалохаўся і пачаў рабіць неадэкватныя крокі.
Віталь Цыганкоў, Радыё Свабода