У Віцебскім раёне адкрыўся новы «цырк»?
Старшыня камісіі С.І. Анікееў агучыў павестку, дзе рознамі пунктамі разглядалася скарга актывісткі, і скаргу аднаго з тых, у подпісу якога камісія «сумнявалася», нават не зазірнуўшы да яго ў хату, — спадара Хлусевіча. Менавіта на скаргу Хлусевіча Алена Янушкоўская абапіралася ў сваёй скарзе.
“Сябра маёй ініцыятыўнай групы, які прыйшоў са мной як сведка, у прысутнасці якога бралася большасць галасоў, быў выдалены з залі паседжання. Разглядалася сведчанне старшыні Заронаўскай камісіі Л.Д.Несмяянавай, якая дрыжачым голасам распавяла пра іх сумневы ў подпісах братоў Уласенка (двух з трох, на падставе чаго мне адмовілі ў рэгістрацыі). Заявы, што напісалі браты Уласенкі мне не паказалі. Слова прыйшлося браць насуперак адмовы мне ў ім. Мяне ўвесь час перабівалі, збівалі, правакавалі на нервовы зрыў, пачалі патрабаваць дэманстрацыі нейкіх законаў наконт запаўнення выбарчых лістоў”, — распавяла прамоўца.
“Гэта быў сапраўдны цырк! Я шмат чаго пабачыла ў сваім нялёгкім жыцці, сустракалася з рознымі людзьмі, начальнікамі, але такога вычварэнства, такой дэманстратыўнай знявагі яшчэ не бачыла. Камісія адмовілася слухаць сведчанні сябра маёй ініцыятыўнай групы, з разгляду скаргі майго аднавяскоўца Хлусевіча мяне выдалілі, а рашэнне аб пацверджанні маёй нерэгістрацыі выдадуць у панядзелак. Ну што ж, дадам яго да скаргі ў абласную камісію. Хаця ўжо ўпэўнена, што там будзе другі акт гэтага марлезонскага балета”, — адзначыла Алена Янушкоўская.
http://bchd.info