Гэтыя пяць палітыкаў гатовыя кінуць выклік Лукашэнку ФОТЫ

0

Заявілі пра ўдзел у будучай гонцы з абраннем адзінага кандыдата старшыня АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня БХД Павел Севярынец, кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч, самавылучэнка, хрысціянская дэмакратка Вольга Кавалькова.

Апроч іх, падумваюць заявіцца на праймерыз прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук, кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, блогер Сяргей Ціханоўскі. Самі ж прэзідэнцкія выбары пройдуць не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Таксама раней пра ўдзел у выбарах заявілі кіраўнік «Народнай грамады», кандыдат на выбарах-2010 Мікалай Статкевіч, экс-дэпутат Ганна Канапацкая, сустаршыня «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачань, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч і, безумоўна, Аляксандр Лукашэнка.

Юрась Губарэвіч

Вольга Кавалькова

Мікалай Казлоў

Павел Севярынец

Аляксей Янукевіч

Каго вы гатовыя падтрымаць як адзінага кандыдата ад апазіцыі?

Дзякуй за адказ.

 

Юрась Губарэвіч (532 — 12%)

 

Мікалай Казлоў (290 — 6%)

 

Вольга Кавалькова (523 — 12%)

 

Павел Севярынец (2946 — 65%)

 

Аляксей Янукевіч (238 — 5%)

 

фоты Надзеі Бужан
https://nn.by/?c=ar&i=245086

Leave A Reply

Your email address will not be published.