Ганне Севярынец не працягнулі кантракт у гімназіі. Праз верш пра Колю

0

Ганна Севярынец працуе ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Кажа, што дачыненні з кіраўніцтвам заўсёды былі добрыя.

«Як дырэктар навучальнай установы я прымаю рашэнне, працягваць ці не працягваць кантракт, — адказаў Радыё Свабода дырэктар Смалявіцкай раённай гімназіі Дзяніс Дубаневіч на просьбу пракаментаваць сытуацыю з Ганнай Севярынец. — Больш нічога на гэты конт каментаваць ня буду».

Верш Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» быў апублікаваны на сайце Радыё Свабода 6 чэрвеня.

«Не думай пра мяне, страляй. Думай пра Колю». Рэп ад Ганны Севярынец

 

5-гадовы працоўны кантракт Ганны Севярынец заканчваецца 17 жніўня.

 

«Я доўга думала, ці рабіць гэтую сітуацыю публічнай, — тлумачыць Ганна, чаму рашылася расказаць пра гэта. — Але пасьля я зразумела, што калі нічога не скажу і проста ў верасні перайду на іншую працу, то дзецям ці мала што скажуць — «звольнілася, знайшла лепшае». Толькі гэтая думка мяне насамрэч прымусіла выказацца, бо я разумею, што назад дарогі няма. На жаль, бо я б, вядома, да дзяцей вярнулася. Але я проста не хачу, каб дзеці думалі, што я іх «прамяняла на нешта».

Яна кажа, што пасля таго як людзі даведаліся пра яе звальненне, прапановы працы паступаюць. «Але для мяне тут галоўнае, каб дзеці разумелі, што я іх не кінула», — тлумачыць Ганна Севярынец.

Красавік-2020. Мінад https://nn.by/?c=ar&i=253433

Leave A Reply

Your email address will not be published.