Дзяржаўны сакратар ЗША заклікаў улады Беларусі забясьпечыць правядзеньне свабодных выбараў
ЗША заклікаюць урад Беларусі зрабіць усё магчымае, каб маючыя адбыцца выбары прэзыдэнта краіны былі свабоднымі і справядлівымі. Пра гэта ў пятніцу заявіў дзяржаўны сакратар Майк Пампэо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзяржсакратар ЗША прыедзе ў Менск падтрымаць незалежнасьць Беларусі і нармалізаваць адносіны
У заяве, апублікаваным кіраўніком Дзяржаўнага дэпартамэнту з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі, гаворыцца, што «Злучаныя Штаты рашуча падтрымліваюць сталае імкненьне беларускага народа да дэмакратычных прынцыпаў, уключна з усеагульнымі свабодамі, грамадзянскімі свабодамі і вяршэнства закону».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кругавая абарона Лукашэнкі: Ад Пуціна да Ціханоўскага
«Мы заклікаем урад Беларусі зрабіць усё магчымае, каб маючыя адбыцца выбары былі свабоднымі і справядлівымі», — падкрэсьліў Пампэо, дадаўшы, што гаворка ідзе пра права кандыдатаў на ўдзел у выбарчай кампаніі, права грамадзянаў на мірныя сходы і свабоду слова, а таксама забесьпячэньне «адкрытага і справядлівага падліку галасоў», цытуе Голас Амэрыкі.
«Усе гэтыя асноўныя свабоды неабходныя для забесьпячэньня далейшай незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі», — падкрэсьліў дзяржаўны сакратар Пампэо. У заяве таксама гаворыцца, што ЗША гатовыя дапамагчы Беларусі ў разьвіцьці і дывэрсыфікацыі эканомікі.
https://www.svaboda.org/a/30705088.html