Вераніка Цапкала расплакалася падчас выступу: Маю маму забралі і сфабрыкавалі справу, калі ў яе быў рак трэцяй стадыі
Фота Надзеі Бужан
«Я сама з Магілёва. Калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады — перш за ўсё прыбраў усіх сумленных і прыстойных людзей, якія любілі сваю працу і працавалі на карысць краіны. Гэтая бяда не абышла маю маці, якая працавала на карысць Магілёўскага раёна. Яна прайшла шлях ад простага супрацоўніка да кіраўніка кампаніі, да намесніка [старшыні] гарвыканкама. Супраць яе сфабрыкавалі справу, калі ў яе быў рак трэцяй стадыі, узялі пад варту проста ў бальніцы. Мы з сястрой прасілі пусціць нас да маці, доўга ўгаворвалі кожны дзень. Але калі нас пусцілі — палова маёй душы памерла там. Я ўбачыла, як мая мама ляжала на падлозе пад наглядам дзвюх наглядчыц, прыкаваная да батарэі менавіта той рукой, якая была прапаленая хіміятэрапіяй. З таго моманту я ўжо зразумела, якая ўлада прыйшла да нас. Гэта было 20 гадоў таму. З таго часу я ненавіджу гэту ўладу».
Вераніка Цапкала расказала пра сваіх дзяцей.
«Мы з маім мужам доўга чакалі нараджэння. І нарэшце Бог паслаў нам двух цудоўных анёлкаў. І што вы думаеце? Дзеючы кіраўнік называе мужа кныром, дзяцей мёртванароджанымі, а мяне свінаматкай. Гэта элементарнае хамства.
Мала таго, яны (улады) прыйшлі ў школу, дзе вучацца мае дзеці. Яны пачалі збіраць супраць іх інфармацыю, цікавіцца, ці кепская я маці. Пра аднаго з сыноў, які вельмі эмацыйна прывязаны да мяне, які засынае ў мяне на грудзях. Ці гэта нармальна?»
Вераніка Цапкала расказала, што яе муж Валерый Цапкала вымушаны быў з’ехаць з краіны з дзецьмі.
NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=256243