Андрэя Цімафеенку асудзілі на 2 гады калоніі. Несправядлівасць прысуду абурыла слухачоў

0

Тэрмін адбывання пакарання суд залічыў з моманту затрымання 30 верасня, а арышт накладзены на маёмасць Андрэя Цімафеенкі адмяніў. Вырак суду можа быць абскарджаны ў Віцебскім абласным судзе.

«Эмоцыі цераз край! Пракурор патрабаваў пяць гадоў — гэта па-за межамі здаровага сэнсу. Далі два. За што? За тое, што Андрэй адхіліў афіцэра ад чалавека, якому той наносіў удар па спіне. Гэта хіба справядлівасць? Гэта поўнае бязмежжа, якое адбываецца ў нашай краіне! Народ сыты гэтым па самае горла. Няўжо яны гэтага не разумеюць?..» — кажа сяброўка сям’і, якая прысутнічала на абвяшчэнні прысуду.

«На відэа нават не штуршок, а адсоўванне. Тым больш што вайскоўцы самі справакавалі гэтыя дзеянні. Калона ішла і нікога не чапала. Я лічу, што гэта палітычна матываваны працэс. Гэта першая такога кшталту крымінальная справа ў Віцебску, таму ёсць загад зрабіць працэс паказальным», — падзяліўся меркаваннем яшчэ адзін слухач на працэсе.

«Андрэй проста абараніў чалавека. Тут словаў няма — гэта поўнае беззаконне па выніках вынесенага прысуду! Словаў няма, пасадзілі сумленнага, прыстойнага чалавека, сем’яніна», — дадаў.

Жонка асуджанага, а таксама ягоная адвакатка ад каментароў адмовіліся.

https://vitebskspring.org

Leave A Reply

Your email address will not be published.