«Рэвалюцыя свядомасці ў Беларусі ўжо беспаваротная. Людзі чакаюць зменаў у дзяржаўным ладзе»
Пратэсты ў Расеі не былі выкліканыя пратэстамі ў Беларусі, там былі ўнутраныя прычыны. Але, безумоўна, пратэсты ў Беларусі натхнілі апазіцыйна настроеных расейцаў выходзіць.
Не выключана, што далей пратэсты распаўсюдзяцца на іншыя постсавецкія краіны, скажам, на Казахстан.
Цяперашнія пратэсты ў Расеі я б параўноўваў хутчэй з нашымі «антыдармаедскімі» пратэстамі 2017 года, чым з нашымі леташнімі і цяперашнімі.
Беларусь упершыню ў гісторыі не натхняецца нечым прыкладам, а натхняе іншыя народы і з’яўляецца ўзорам для іх.
У Расеі на пратэстах не ўзнімалі ні армянскіх, ні кіргізскіх сцягоў, а бел-чырвона-белы сцяг падымаюць.
* * *
У Беларусі адбыўся народны ўздым, які ішоў знізу, а не зверху.
Ніякай замежнай інспірацыі ў іх не было, як не было і лідараў, выключна дзеля якіх людзі выходзілі на вуліцу.
Вылучэнне Ціханоўскай, Цапкалы, Бабарыкі было трыгерам, штуршком, але не прычынай і не рухавіком пратэстаў.
У беларускіх пратэстах не было «правадырызму».
Беларускае грамадства не настроенае на гвалтоўныя метады барацьбы за свае правы, яно настроенае і вясной працягваць мірныя пратэсты. Але ўлады робяць такое, што народ можа і ўзяцца за калы.
* * *
Палітычная рэвалюцыя — гэта працэс, які прыводзіць да кардынальных зменаў у дзяржаўным ладзе.
Мы спадзяёмся, што ў нас будзе не як ва Украіне ў
Але ёсць і рэвалюцыя, якая адбываецца ў сэрцах і галовах, рэвалюцыя свядомасці. І ў гэтым сэнсе ў Беларусі рэвалюцыя адбылася.
Народ летась стаў іншым, ён аб’яднаўся. Цяпер большасць грамадства хоча дэмакратыі. Таму, калі толькі сыдзе Лукашэнка, так, «як цяпер», у любым выпадку не будзе.
NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=267821