Ратавальнікі кантралююць супрацьпажарны рэжым у Віцебскім раёне
У вёсках Жебенцяі, Палудзеткі, Буі Бабініцкага сельскага Савета на асаблівым кантролі ў работнікаў МНС было захаванне грамадзянамі супрацьпажарнага рэжыму, у прыватнасці недапушчэнне фактаў курэння ў жылых памяшканнях, стан электраабсталявання, печаў і камінаў, спраўнасць аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама веданне грамадзянамі дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
Супрацоўнікі МНС распаўсюдзілі рэкамендацыі як не дапусціць пажараў і былі праведзены гутаркі з жыхарамі населеных пунктаў па выкананні ўсімі мер бяспекі.
А.Адамаў