Жыхары Віцебскага раёна незаконна высеклі дрэў на 2000 рублёў

0

Як распавёў следчы Віцебскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Запрудскі, на справу зламыснікі выйшлі ў цёмны час сутак. У квартале № 35 Асінаўскага лясніцтва ДЛГУ «Віцебскі лясгас», які размешчаны паблізу вёскі Ільічоўка, яны спілавалі пры дапамозе бензапіл 27 дрэў агульным аб’ёмам 23,02 м куб. Лесарубы не мелі выдадзеных ва ўстаноўленым парадку дакументаў: лесарубных квіткоў, ордэраў і лясных білетаў.

Як усталявалі праваахоўнікі, агульная сума шкоды склала каля 2000 рублёў. Ссечаныя хвоі меркавалася рэалізаваць індывідуальнаму прадпрымальніку, які закупляе і перапрацоўвае драўніну.

У ходзе расследавання крымінальнай справы абвінавачаныя пакрылі прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду, на іх маёмасць накладзены арышт.

У цяперашні час справа накіравана пракурорам для разгляду ў суд Віцебскага раёна.

А.Смаленскі

Leave A Reply

Your email address will not be published.