У Віцебску побач з дзіцячай крамай адкрылі пітную ўстанову

0

«Адвёз жонку на фітнэс – заходзь да нас, ты таксама можаш патрэніраваць мышцы», – заклікае пітная ўстанова, што адкрылася ў Віцебску побач з дзіцячай крамай і спартовай залай.

Пітная ўстанова і гандлёвы пункт, у які на закупы прыходзяць цяжарныя і мамы з дзецьмі, размясціліся на першым паверсе новабудоўлі на вуліцы Чапаева. Такое суседства, мякка кажучы, вельмі здзівіла многіх жыхароў мікрараёна, паведамляе vitvesti.by.

– Мы думалі, што побач адкрыецца піцэрыя або сямейная кавярня, а выявілася, пітная ўстанова. Незразумела і непрыемна, – наракае прадавец крамы.

Шчыра не разумее, чым кіраваліся пры выбары профілю і месцазнаходжання аб’екта, і маладая мама Анастасія.

– Жывем непадалёк і з сынам часта тут гуляем. Уяўляю, які кантынгент цяпер будзе тут збірацца. Пітная ўстанова каля дзіцячай крамы? Гэта недарэчнасць нейкая, – мяркуе дзяўчына.

Адзіныя, каго, відавочна, не бянтэжыць гэтая сітуацыя, дык гэта патэнцыйныя наведвальнікі пітной ўстановы.

– А што тут такога? Адкрылі і адкрылі, наадварот, зручна: пакуль жонка на закупы пайшла, можна расслабіцца, зняць стрэс, – заўважае мужчына, які пажадаў застацца невядомым.

Але, мяркуючы з усяго, у такім месцазнаходжанні нічога заганнага не бачаць уладальнікі і маркетолагі аб’екта. «Заходзьце, ужо наліваем!» – прызыўна зазывае банэр пітной установы. На вокнах жартаўлівыя, на першы погляд, лозунгі накшталт «Адвёз жонку на фітнэс – заходзь да нас, ты таксама можаш патрэніраваць мышцы» (!) (дарэчы, непадалёк сапраўды знаходзіцца спартовы клуб для жанчын). Сваімі памерамі рэкламны плакат відавочна пераўзыходзіць шыльду дзіцячай крамы.

Пашырыць кола кліентаў, відаць, разлічваюць і за кошт маладых бацькоў. У такім выпадку, чаму б не адкрываць пітныя ўстановы ля радзільных дамоў і, як гаворыцца, не адыходзячы ад касы прапаноўваць неадкладна адзначыць нараджэнне нашчадкаў?

http://vitvesti.by

Leave A Reply

Your email address will not be published.