Вясны не будзе: тыдзень будзе халодным, месцамі да мінус 11°С
Большую частку тыдня ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе.
18 красавіка, у аўторак, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу −1 …- 7°С, па паўночным усходзе −8 …- 10°С; днём +3 … + 8°С, у паўднёвых раёнах да + 10°С.
19 красавіка, у сераду, пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу 0 …- 7°С, па паўночным усходзе да −9°С; днём +3 … + 8°С.
У чацвер, 20 красавіка, без ападкаў. Тэмпература ноччу −2 …-9°С, па поўначы ў асобных раёнах да −11°С; днём +3 … + 8, па захадзе да + 10°С.
21 красавіка, у пятніцу, ноччу без ападкаў, а раніцай на паўночна заходнія раёны краіны падыдзе атмасферны фронт, дзе і чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман.
Тэмпература ноччу −1 …- 8°С, па ўсходзе пры праясненнях да −10°С; днём +4 … + 10°С, па поўдні да + 12°С.
У бліжэйшыя выходныя надвор’е будуць фармаваць атмасферныя франты цыклона над Скандынавіяй. Чакаецца пахмурнае з ападкамі надвор’е. Начныя тэмпературы трохі павысяцца, а дзённыя застануцца ў тых жа межах.
У суботу, 22 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу 0 … + 6°С, днём +4 … + 11°С.
23 красавіка, у нядзелю, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу −2.. + 4°С, днём +4 … + 11°С.
Згодна з папярэднім прагнозам, больш цёплае надвор’е прагназуецца ў апошняй пяцідзёнцы красавіка.
http://nn.by/?c=ar&i=189230