105 службовых асобаў злоўленыя ў Віцебскай вобласьці на карупцыі — за год

0

Удзельнікі нарады, у якой бралі ўдзел пракурор Віцебскай вобласьці Вадзім Сушчынскі і памочнік прэзыдэнта па Віцебскай вобласьці Анатоль Ліневіч, засьведчылі, што Праграма па барацьбе са злачынствам і карупцыяй на 2017-2019 гады – забясьпечаная.

За ўчыненьне 217 карупцыйных злачынстваў да крымінальнай адказнасьці былі прыцягнутыя 105 службовых асобаў.

Матэрыяльная шкода, нанесеная карупцыянэрамі, склала больш за 3,5 млн. рублёў, але, з улікам арыштаванай маёмасьці, яна была цалкам кампэнсаваная.

«Найбольшая колькасьць карупцыйных злачынстваў было выяўленае ў сфэрах дзяржаўнага кіраваньня, сельскай гаспадаркі, гандлю і аказаньня паслугаў насельніцтву», – удакладнілі ўдзельнікі нарады.

«Віцебская Вясна» асьвятляла найбольш гучныя карупцыйныя працэсы, у прыватнасьці – судовыя разборы па крымінальных справах былых кіраўнікоў Шумілінскага і Браслаўскага райвыканкамаў.

Зьміцер Міраш, «Віцебская вясна»

Leave A Reply

Your email address will not be published.