Адкуль бяруцца каронавірусы і чаму яны такія небяспечныя?
Тып віруса, ўспышка якога назіраецца цяпер у Кітаі, добра вядомы дактарам.
Ён належыць да сямейства так званых каронавірусаў, якія раней выклікалі ўспышкі некалькіх захворванняў — напрыклад, эпідэміі цяжкага вострага рэспіраторнага сіндрому (Sars) у 2003 годзе, а таксама блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому (Mers) у
Бі-бі-сі расказвае, чаму ўспышкі гэтых вірусаў адбываюцца раптоўна і чаму яны такія небяспечныя.
Адкуль з’яўляюцца небяспечныя каронавірусы?
Пераносчыкамі вірусаў, якія выклікалі выбліск Sars, Mers і каронавіруса
«Часцей за ўсё ёсць так званы відавы бар’ер, і для віруса ён звычайна непераадольны», — кажа Эндру Істан з Уорыкскага ўніверсітэта.
«Але ў выпадку, калі ў кагосьці паслаблены імунітэт або ёсць які-небудзь яшчэ фактар, які дазваляе вірусу перайсці ад жывёлы да чалавека, можа адбыцца гэты рэдкі выпадак заражэння», — кажа навуковец.
Небяспека часцей за ўсё звязана з незвычайнай мутацыяй віруса.
«Зазвычай вірус павінен пэўным чынам змяніцца, каб у яго была магчымасць жыць і расці ў новым, нязвыклым, асяроддзі», — кажа навуковец.
Варта памятаць, што далёка не ўсе каронавірусы вельмі небяспечныя: чалавек пастаянна сутыкаецца з іх менш агрэсіўнымі разнавіднасцямі. Але тыя, якія перадаюцца ад аднаго віду іншаму, могуць несці вялікую пагрозу.
Чаму «міжвідавыя» каронавірусы такія небяспечныя для чалавека?
Калі вірус нечакана пераходзіць ад жывёлы да чалавека, імунная сістэма чалавека не гатовая да барацьбы з гэтым канкрэтным вірусам, паколькі ніколі раней з ім не сутыкалася. І чалавек перад такімі вірусамі вельмі ўразлівы.
Самая смертаносная пандэмія грыпу адбылася ў
Няма ніякіх відавочных сведчанняў, што цяперашні каронавірус можа выклікаць настолькі цяжкую эпідэмію, аднак папярэднія выпадкі заражэння чалавека ад жывёл прымушаюць лекараў быць напагатове.
Ці можа каронавірус пашырыцца вельмі хутка?
Добрая навіна ў тым, што на пачатковых стадыях пасля перадачы ад жывёлы чалавеку вірус не можа хутка пашырацца ад чалавека да чалавека. «Гэта яшчэ адзін бар’ер, яшчэ адна перашкода, якое вірусу трэба пераадолець», — кажа Эндру Істан.
Але далейшыя мутацыі віруса могуць дазволіць яму пашырацца сярод людзей вельмі хутка — гэта азначае, што эпідэмія можа ахапіць вялікую тэрыторыю за даволі кароткі час.
Так адбылося з цяперашняй успышкай каронавіруса ў Кітаі.
Што рабіць?
Дрэнная навіна ў тым, што пашырэнне віруса далёка не заўсёды можна спыніць з дапамогай лекаў. «Эфектыўных антывірусных прэпаратаў вельмі няшмат», — папярэджвае эксперт.
Ёсць шэраг іншых даволі простых і эфектыўных мер — такіх як мыццё рук і выкарыстанне медыцынскіх масак.
«Асноўныя правілы гігіены вельмі карысныя. Яны дапамагаюць абараніць сябе і іншых ад многіх хвароб, і ў дадзены момант гэта, магчыма, адзіны даступны і эфектыўны сродак барацьбы», — кажа навуковец.
Вельмі важна і тое, якім чынам лечаць тых, хто ўжо заразіўся.
«Трэба як мага хутчэй выявіць заражаных людзей, каб ім можна было дапамагчы і такім чынам паспрабаваць знізіць верагоднасць пашырэння інфекцыі», — кажа Эндру Істан.
На шчасце, пасля ўспышак каронавірусаў Sars і Mers былі распрацаваныя механізмы дзеянняў на міжнародным узроўні.
«Мы ўжо назіралі такія выпадкі некалькі разоў, і цяпер, калі трэба прыняць пэўныя рашэнні, гэта адбываецца хутчэй», — кажа Эндру Істан.
Лекары спадзяюцца, што дзякуючы высновам, зробленым пасля папярэдніх каронавірусаў, цяперашняя ўспышка — і ўсе наступныя — будуць менш небяспечнымі для жыцця і здароўя людзей.
NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=245058