Што вядома пра «затрыманне» Ігара Шуневіча?
Фота Сяргея Гудзіліна.
8 лютага тэлеграм-канал Nexta паведаміў, што Шуневіч, у час кіравання якога і працавала карупцыйная схема па пастаўках цукру, быў дапытаны. Тым больш, сцвярджаюць аўтары канала, ён быў блізкім знаёмым затрыманага фігуранта справы Крыштаповіча. Пакуль, паведамляе Nexta, экс-міністр знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе або нават пад хатнім арыштам.
На тое, што Шуневіч быў блізкі да многіх фігурантаў «цукровай справы», звяртае ўвагу і тэлеграм-канал Harbacevič. Маўляў, затрыманы КДБ намеснік начальніка ГУБАЗіК Уладзімір Ціхіня нават быў даверанай асобай у Шуневіча.
Інфармацыю аб магчымым затрыманні, са спасылкай на сваю крыніцу, апублікаваў учора і Onliner, праўда, не тлумачыцца, у якім статусе праходзіць экс-міністр: падазраванага ці сведкі. Партал таксама звярнуўся па каментар у СК, там адказалі, «што такой інфармацыяй не валодаюць».
Тэлеграм-канал Нязыгар, не маючы крыніц унутры Беларусі, таксама эксплуатуе тэму і звязвае магчымае затрыманне Ігара Шуневіча з тым, што «Лукашэнка паціху зачышчае ўсе прарасійскія элементы ў Беларусі».
Катэдж сям’і экс-міністра ў Драздах-2, фота Волі Бандарэнка.
Карэспандэнт «Нашай Нівы» з’ездзіў у Дразды-2, дзе жыве Ігар Шуневіч. На званок у дзверы ніхто не адрэагаваў, толькі нечый цень адсунуў фіранку і паглядзеў праз яе ў двор. Ці гэта быў Ігар Шуневіч, ці яго жонка, не было відаць. На паўторныя званкі ў дзверы і па гарадскім тэлефоне таксама ніхто не адказаў.
Ігар Шуневіч нарадзіўся ў 1967 ва Украіне (Луганская вобласць). У 1992 скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі, служыў у міліцыі. Працаваў у КДБ
NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=245819