Абласная псыхіятрычная клініка перапрафілюецца для прыёму хворых на пнэўманію

0

«Два аддзяленьні псыхіятрычнай лякарні перапрафіляваныя для прыёму хворых на пнэўманію. Агулам на 120 ложкаў», — расказаў мужчына.

Намесьнік галоўнага ўрача цэнтру Ігар Сьвіркуноў адмовіўся пацьвярджаць гэтую інфармацыю па тэлефоне.

Паводле зьвестак на афіцыйным сайце абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі, ягоная магутнасьць складае 520 ложкаў.

15 красавіка на паседжаньні абласнога штабу па барацьбе з распаўсюдам COVID-19 начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Міхаіл Вішнявецкі назваў сытуацыю з колькасьцю ложкаў у мэдычных установах спакойнай.

«Захворвальнасьць знаходзіцца пад поўным кантролем», — запэўніў Вішнявецкі.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 15 красавіка ў Беларусі зарэгістраваныя 3728 чалавек з каронавірусам. 68 чалавек маюць патрэбу ў падтрымцы апаратам штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Памерлі 36 пацыентаў.

Зьміцер Міраш

https://vitebskspring.org

Leave A Reply

Your email address will not be published.