У раку ў Віцебскім раёне трапіў гной з фермы — МНС запэўнівае, што мору рыбы няма
На першасных ачышчальных збудаваннях фермы адбыўся «размыў абвалавання чэка-назапашвальніка», удакладняе МНС. У выніку гнаявая жыжка трапіла ў меліярацыйны канал, а затым — у раку Суходроўку, пасля ў Лучосу і магчыма дасягнула Дзвіны.
Прарыў вала засыпалі, перацяканне ў меліярацыйны канал гнаявой жыжкі спынілася.
Колькі гною вылілася ў раку, не ўстаноўлена. Мору рыбы ў Суходроўцы не назіраецца, паведамляе МНС.
Спецыялісты абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзялі пробы вады для аналізаў. Іх вынікі будуць вядомыя толькі 10 ліпеня.
А.Адамаў